Жніво набліжаецца да фінішу
Па стане на раніцу 16 жніўня хлебаробы раёна убралі збожжавыя на 13742 га, што складае 92% ад запланаванага. Па тэмпах жніва нашы хлебаробы па-ранейшаму лепшыя ў вобласці: у сярэднім па Магілёўшчыне каласавыя скошаны на 69% плошчаў.
У раёне атрымана 50158 т збожжа, сярэдняя ўражайнасць складае 36,5 ц/га (па вобласці – 35,1 ц/га). Вышэйшага паказчыка дасягнулі ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага“, дзе на круг атрымліваюць па 48,8 ц/га. Далей ідуць РАПТЗ — 40,2 ц/га і КСУП “Чырвоны баец” — 37,7 ц/га.
Па стане на раніцу 16 жніўня СГФ “Чыгірынка” завяршыла жніво збожжавых. У КСУП “Жылічы” палі вызвалены на 99% ад плана, у РАПТЗ — на 97%, у КСУП “Ніва-Барсукі” – на 96%.