Жніво вызначае сваіх герояў: Кіраўскі раён

Жніво вызначае сваіх герояў: Кіраўскі раён

Тыща-1Працаўнікі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” працягваюць задаваць тон ва ўборачнай кампаніі: і не толькі ў нашым раёне, але і ў вобласці. Услед за поспехам вадзіцеляў Аляксандра Бабіча і Генадзя Гукава, якія першымі  на Магілёўшчыне дасягнулі тысячнага рубяжу па перавозцы збожжа ад камбайнаў, вызначыўся першым у вобласці тысячным намалотам экіпаж збожжаўборачнага камбайна ў саставе Івана Салановіча і Івана Багеля. Дарэчы, гэты дружны тандэм двух Іванаў і падчас леташняга жніва першым у рэгіёне намалаціў 1000 тон збожжа. А ўвогуле ў такім саставе экіпаж праводзіць сваё трэцяе жніво.

 А другой палове ўчарашняга дня на зжатым участку хлебнай нівы каля в.Стаўпішчы адбылося ўшанаванне лідараў жніва. Іх прыехалі павіншаваць з выдатным рэзультатам намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы, які ў гэты дзень інспектаваў ход уборачнай кампаніі ў рэгіёне, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда, старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў.

На кароткі час магутныя камбайны, якія абмалачвалі гэтае поле, прыпынілі сваю хаду, і іх экіпажы ў той момант, калі таварышам па працы Івану Салановічу і Івану Багелю адрасаваліся словы шчырых віншаванняў, уручаліся падзячныя пісьмы, падарункі, шчыра апладзіравалі, ад душы радаваліся за калег.    

Міхаіл Русы падзякаваў усім камбайнерам за руплівую працу, моцна паціснуў кожнаму руку, пацікавіўся ходам жніва. Яму з задавальненнем адказалі, што хлеб сёлета вырас лепшы, чым летась, і прадпрымаюцца ўсе намаганні, каб убраць яго своечасова і без страт. У гаспадарцы створаны  неабходныя для плённай працы ўмовы. Толькі шчыруй добрасумленна!

 Віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што сяляне вырасцілі вельмі добры хлеб, яго трэба аператыўна, арганізавана, якасна ўбраць. Усё для гэтага ёсць: тэхніка, паліва і інш. Міхаіл Русы нагадаў пра дзесяцідзённы запас паліва, які павінен быць у гаспадарках, беражлівыя адносіны да тэхнікі, а таксама пра тое, каб былі ў наяўнасці мінеральныя ўгнаенні, неабходныя для сяўбы азімых.

Яшчэ хвіліна, і камбайнеры рушылі да сваёй тэхнікі, з якой у гэтыя гарачыя дні, можна сказаць, “зрасліся”, каб далей працягваць нялёгкі, але вельмі пачэсны  шлях да хлеба. Жніво не церпіць прамаруджвання, кожная хвіліна на ніве дарагая…

Гэта даўно стала аксіёмай для героя гэтага дня Івана Леанідавіча Салановіча, механізатарскі стаж якога ў “Рассвеце” складае 40 гадоў, а жніво ўжо 31-е! Таму гэты адзін з вопытнейшых рассветаўскіх працаўнікоў добра знаёмы журналістам раённай газеты “Кіравец”. Шчыры, адкрыты, у той жа час нешматслоўны, з сапраўднай сялянскай загартоўкай, ён заўжды ад душы хварэе за агульную справу. Тым больш калі гэта датычыцца галоўнага — уборкі хлеба…

 І Івана Багеля добра ведаюць чытачы “раёнкі”: гэтая ўборачная кампанія для яго — восьмая ў жыцці. Шчыраваў у якасці памочніка камбайнера на канікулах у студэнцкія гады, калі вучыўся ў  БСГА, і зараз, калі ўжо працуе вядучым інжынерам холдынга “Аграмашсэрвіс”, прыходзіць на дапамогу падчас жніва.

 Гэтых сур’ёзных мужчын розных узростаў вылучае адказны, сур’ёзны, гаспадарскі падыход да даручанай важнай справы. Пасля ўзятай высокай планкі яны, па іх словах, нацэлены на яшчэ больш высокія рубяжы.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024