Зладжана прыступілі да ўборачных работ працаўнікі КСУП «Жылічы»

Жил-жниво-1

Задаволены важкім ураджаем камбайнеры Аляксандр Храмянкоў і Аляксандр Бычкоў.

Жил-жниво-4

Мала­дзёжны экіпаж у саставе Дзяніса Петрусёва і Алега Сазонава.

Жил-жниво-3

Вадзіцель Валерый Кісялёў.

Жил-жниво-2

Экіпаж камбайна ў саставе Уладзіміра Бычкова і Дзяніса Кардзянкова.

 

Жил-жниво-5

Гарачыя і смачныя абеды дастаўляюцца прама ў поле.

Жил=Жниво-6

Сельгаспрадпрыемствы раёна завяршылі ўборку рапсу. Сёлета маслічная культура займала плошчу ў 2564 га, намалочана 7212 т, пры сярэдняй ураджайнасці 28,1 ц/га. Поўнасцю выканалі аграрыі раёна і план дзяржзаказу: здадзена на нарыхтоўчыя пункты 904,7 т (106,4%) масланасення.

Учора на Кіраўшчыне распачалася масавая ўборка збожжавых культур. Будзем спадзявацца, што ўраджай будзе важкім, а хлебны каравай — духмяным! У добры шлях, хлебаробы!

Зладжана прыступілі да ўборачных работ працаўнікі КСУП “Жылічы”. У мінулую сераду тут кіпела работа на рапсавых палетках, а зараз актыўна вядзецца ўборка збожжавых.
Cёлета маслічная культура займала плошчу ў 145 га, і яе палі сталі месцам правядзення абкаткі тэхнікі перад галоўнай сельскагаспадарчай кампаніяй — уборкай збожжа.

— Рапс сёлета быў вельмі добры, — дае ацэнку галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Уладзімір Палячэнка. — Аднак, культура гэтая далікатная, убіраць яе трэба ў аптымальныя тэрміны, бо калі пера­спее, стручкі патрэскаюцца, а гэта — дадатковыя страты. За камбайнерамі справа не стаіць, толькі б не перашкаджалі дажджы. Сярэдняя ўра­джайнасць рапса — 31 цэнтнер з гектара. Жылічане намалацілі больш за 451 тону масланасення.
На дасягненне такіх вынікаў працаўнікі былі нацэлены яшчэ з восені: своечасова падрыхтавалі глебу, якасна і ў аптымальныя тэрміны правялі сяўбу азімага рапсу, зрабілі ўвесь неабходны комплекс работ па падкормцы і абароне раслін ад хвароб і шкоднікаў. І вынік не прымусіў сябе чакаць — рапс сёлета вымахаў пад два метры ўвышыню, з моцнымі сцябламі. У гэтым журналісты “раёнкі” пераканаліся асабіста, калі ў мінулую сераду завіталі на палеткі, дзе вялася ўборка алейнай культуры. Работа тут, у сапраўдным сэнсе слова, кіпела. Па рапсавым полі плаўна рухаліся тры магутныя камбайны. За іх штурваламі — вопытныя механізатары: старшыя камбайнеры Уладзімір Бычкоў і Аляксандр Храмянкоў і камбайнеры Аляксандр Бычкоў і Дзяніс Кардзянкоў. Не адставаў ад майстроў хлебаробскай справы і маладзёжны экіпаж у саставе Дзяніса Петрусёва і Алега Сазонава.
У механізатараў цяпер кожная хвіліна дарагая. Яны імкнуцца прадукцыйна выкарыстоўваць замацаваную за імі тэхніку. А каб не было яе прастояў, кожны дзень перад выхадам у поле абавязкова праводзяць скрупулёзны агляд сваіх сталёвых коней.
Варта адзначыць, што ўсе збожжаўборачныя камбайны, якія былі задзейнічаны на рапсавых палях, абсталяваны спецыяльнымі прыстаўкамі. Яны неабходны не толькі для папярэджвання прасыпання масланасення, але і для пераразання месцамі пераплеценых раслін, што ў канчатковым выніку да мінімуму зводзіць магчымыя страты.
Трэба сказаць, што ўборачны канвеер у гаспадарцы наладжаны дасканала: да камбайнаў з запоўненымі бункерамі хутка пад’язджаюць аўтамабілі, і насенне рапсу шпарка высыпаецца ў кузаў. Яшчэ імгненне — і вадзіцелі ўжо імчаць на зернесушыльны комплекс, дзе право­дзіцца другі этап работ — прасушка і ачыстка сабранага ўраджаю. На адвозцы задзейнічаны адны з самых вопытных і адказных вадзіцеляў: Валерый Кісялёў, Апанас Маслаў і Аляксандр Скрыпуноў.
У жыліцкіх працаўнікоў, як у сапраўдных гаспадароў, нічога не прападае дарэмна: салома, якая застаецца пасля абмалоту, з дапамогай корманарыхтоўчага камбайна здрабняецца (на гэтых работах задзейнічаны механізатар Іван Стасюк) і звозіцца да месца складзіравання, дзе шчыруе Раман Канавалаў. У далейшым салому плануецца выкарыстоўваць для патрэб жывёлагадоўчай галіны.
Паралельна з уборачнымі работамі вядзецца здача масланасення ў залік выканання дзяржзаказу: неабходна было здаць 50 т, гэты паказчык сельгаспрадпрыемства перавыканала.
Немалаважным аспектам зладжанай работы ўборачнага канвеера з’яўляецца стварэнне належных санітарных і бытавых умоў для ўдзельнікаў уборачнай кампаніі. Усе забяспечваюцца гарачымі абедамі, якія дастаўляюцца прама на палеткі.
З механізатарамі, ва­дзіцелямі і работнікамі зернесушыльных комплексаў праведзены інструктажы па ахове працы, кожны азнаёмлены з ўмовамі аплаты і заробкамі падчас жніва.
Сёлетняе надвор’е не дае земляробам паслаблення, але сваю галоўную задачу — убраць вырашчаны ўраджай своечасова і без страт — яны імкнуцца выканаць якасна і ў сціслыя тэрміны.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.