Лаўрэаты жніва-2017: КСУП “Чырвоны баец”

Лаўрэаты жніва-2017: КСУП “Чырвоны баец”

gazeta  - 7.indd

Перадавы вадзіцель гаспадаркі Аляксандр Ермалаеў

gazeta  - 7.indd

Галоўны аграном КСУП «Чырвоны баец» Мікалай Шчур (трэцяе месца ў раённым спаборніцтве на жніве сярод галоўных аграномаў)

Сёлетнім караваем працаўнікі КСУП “Чырвоны баец” могуць быць задаволены: намалоты аказаліся добрымі — з плошчы 1181 га, занятай пад збожжавыя культуры, сабралі 4782 т (на некалькі соцень перавышаны паказчык мінулага года). А вынікам карпатлівай працы стала другое месца сярод сельгаспрадпрыемстваў, дасягнуўшых найбольшай ураджайнасці зерневых і зернебабовых раслін у раённым спаборніцтве на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур за 2017 год.

Сярэдняя ўраджайнасць склала 44 ц/га: з іх па зернебабовых – 46,6 ц/га, ячменю – 44,2 ц/га, азімай пшаніцы – 40,7 ц/га, азімага трыцікале – 37,8 ц/га.
На палетках зладжана працавалі 6 камбайнаў, іх рулявымі былі вопытныя механізатары, за плячамі якіх — не адно жніво. Тры з іх перакрочылі тысячны намалот: Валерый Дырыкаў і прадстаўнікі моладзі Дяніс Казанцаў і Андрэй Новік.
Парадавалі сваімі поспехамі і вадзіцелі. У спіс тысячнікаў увайшлі Аляксандр Ермалаеў, Мікалай Аляксееў і Юрый Кітоў, які, дарэчы, на МАЗ-555142 з прычэпам перавез 2071 т збожжа. Усе яны — прафесіяналы сваёй справы.
Штодня з бункераў камбайнаў яны адвозілі збожжа на два зернесушыльных комплексы, якія абслугоўвалі Алег Пацыенак, Аляксандр і Дзмітрый Малахавы, Анатоль Грэбень і Аляксандр Анісімаў.
Трэба адзначыць, у сельгаспрадпрыемстве ўсе работы вяліся ў комплексе: было арганізавана звяно з прес-падборшчыкаў і пагрузачнай тэхнікі, з дапамогай якіх убіралі салому.
Да жніва падрыхтаваліся грунтоўна: своечасова адрамантавалі збожжаўборачныя камбайны, давялі да ладу сушыльную гаспадарку, распрацавалі меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання, графік дзяжурстваў спецыялістаў. А самае галоўнае — падабралі работнікаў, душой хварэючых за агульную справу. Дзякуючы іх сумесным намаганням, самаадданай працы, уборка хлеба тут прайшла без збояў.
Пад патрэбу ў гаспадарцы засыпаны пасяўны матэрыял, у дастатковай колькасці назапашана і фуражу.
Умовы аплаты, маральнага і матэрыяльнага стымулявання якаснай працы да ўдзельнікаў жніва былі даведзены загадзя, а калі чалавек ведае, за што працуе, то і дадатковага кантролю не трэба.
Сёння думкі хлебаробаў прадпрыемства накіраваны на ўраджай наступнага года: прадпрымаюцца ўсе намаганні, каб правесці восеньскую сяўбу на высокім узроўні, з захаваннем усіх тэхналагічных патрабаванняў.
Настасся ЛОГВІНАВА.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024