На Кіраўшчыне рыхтуюцца да раённых “Дажынак”

На Кіраўшчыне рыхтуюцца да раённых “Дажынак”

Любончичи-2

Любончичи-1

Любончичи-3

Любончичи-4

Любончичи-5

Любончичи-6

Любончичи-7

Літаральна тыдзень застаецца да правядзення раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”, якое, як вядома, пройдзе сёлета ў Любонічах. У названым аграгарадку, а таксама ў райцэнтры і вёсках у любоніцкім накірунку загадзя распачалася падрыхтоўка да ўрачыстага мерапрыемства.

Пазаўчора мы пабывалі ў населеным пункце, дзе назіралі за праводзімымі работамі, а таксама сустрэліся са старшынёй Любоніцкага сельвыканкама Аленай Маславай і папрасілі расказаць аб падрыхтоўцы да “Дажынак”

— Работы ў Любонічах вядуцца шырокім фронтам. У запланаваныя мерапрыемствы ўваходзіць добраўпарадкаванне як грамадскіх, так і прыватных тэрыторый, рамонт і абнаўленне фасадаў адміністрацыйных будынкаў, аб’ектаў сацыяльнай сферы, выдаленне старых дрэў, рэкультывацыя і ўвядзенне ў севазварот пустуючых земляў і многае іншае.

Вядзецца замена драўляных канструкцый агароджы па ўсёй вул. Цэнтральнай  аграгарадка. Дапамогу ў афарбоўцы агароджы аказваюць сельсавету практычна ўсе арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы раёна. Спонсарскую дапамогу ў набыцці фарбы аказала дапамогу прыватнае прадпрыемства “Алмак плюс”, Любоніцкае лясніцтва выдзяляе будаўнічыя матэрыялы для элементаў агароджы, неабходны транспарт.

Значныя работы вядуцца на вул.Полюснай, дзе даводзіцца да ладу русла ракі Любанка і добраўпарадкоўваецца прылягаючая да яго тэрыторыя. Шмат увагі гэтаму, а таксама іншым аб’ектам надзяляецца з боку ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, якой выпала ганаровае права прымаць раённыя “Дажынкі” на сваёй тэрыторыі.

Работнікі Кіраўскай ПМК-255 аказваюць дапамогу ў рамонце фасада храма святых бессярэбранікаў Касьмы і Даміана. На прылягаючай да храма тэрыторыі выдаляюцца таксама “аварыйныя” дрэвы.

Супрацоўнікі бальніцы сястрынскага догляду правялі значную работу па добраўпарадкавалі тэрыторыі брацкай магілы савецкіх воінаў і партыза

У цэнтры аграгарадка будзе ўладкаваны і добраўпарадкаваны сквер, зараз тут працуюць работнікі УКП “Жылкамгас”.

З кожным днём тэмпы работ павялічваюцца, і ўжо зусім хутка кіраўчане і госці раёна змогуць убачыць шмат аб’ектаў у абноўленым, прывабным абліччы, а таксама новыя. Так, у прыватнасці, яшчэ адной з візітных картак раёна павінна стаць “Крынічка” ў раёне в.Пацава Слабада. З’явілася  нядаўна новая бетонная агароджа вакол селіцкіх могілак, добраўпарадкаваны цэнтральныя вуліцы Пацавай Слабады, Казуліч, Курганоў.

Праведзеныя работы, зразумела, накіраваны не толькі на ўрачыстае правядзенне раённых “Дажынак” і сустрэчу шматлікіх гасцей. Усё зробленае застанецца для саміх жыхароў населеных пунктаў і ўпрыгожыць куточкі нашай Кіраўшчыны.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024