Ветэран Вялікай Айчыннай вайны і працы Таццяна Іванаўна Уласенка прысвяціла жыццё вучням

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны і працы Таццяна Іванаўна Уласенка прысвяціла жыццё вучням

Бабка-98

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Таццяна Іванаўна Уласенка ў аграгарадку Жылічы і навакольных населеных пунктах асоба вельмі вядомая і паважаемая. Усё сваё працоўнае жыццё яна прысвяціла адной з самых высакародных прафесій — настаўнік. За гады работы ў Жыліцкай сярэдняй школе, а на Кіраўшчыну Таццяна Іванаўна прыехала ў далёкім 1970 годзе, яна не адной сотні рабят адкрыла цікавую краіну дакладных навук — фізікі і матэматыкі — і дапамагла вызначыцца з далейшым шляхам у жыцці. І сёння яе былыя вучні, не забываюць свайго любімага, таленавітага, высокаадукаванага, іншы раз патрабавальнага і строгага настаўніка, які цалкам прысвячаў сябе дзецям. 

Калі гаварыць пра настаўнікаў з вялікай літары, то ў гэтым радку абавязкова будзе і Т.І.Уласенка.
Нарадзілася яна 28 верасня 1919 года ў Новасакольніках, што ў Пскоўскай вобласці Расіі. Матуля была цудоўнай краўчыхай, у свой час навучалася ў Маскве, таму яе дачушкі заўсёды былі прыгожа апранутымі і дагледжанымі.
Яшчэ з дзяцінства Таццяна вельмі любіла вучыцца, настаўнікі мясцовай школы заўсёды хвалілі дзяўчынку за стараннасць і шчырае жаданне пазнаваць штосьці цікавае, нязведанае.
Пасля заканчэння сямігодкі Т.І.Уласенка паступіла на рабочы факультэт, які рыхтаваў рабочых і сялян для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Там Таццяна абрала для сябе медыцынскі накірунак. Вучоба дзяўчынцы давалася лёгка, экзамены яна здавала толькі на “выдатна”. Жанчына і зараз добра памятае, як падчас вучобы на практычных занятках часта даводзілася бываць у бальніцах, прысутнічаць на аперацыях. І яна заўсёды захаплялася майстэрствам хірургаў, якія ратавалі людзей. На той момант Таццяна вырашыла, што абавязкова стане хірургам. Аднак лёс распарадзіўся па-свойму…
Пасля здачы экзаменаў на рабфаку (прычым усе на “выдатна”), Таццяну выклікаў да сябе адзін з яе педагогаў і прапанаваў звязаць сваё жыццё з настаўніцтвам, а менавіта пайсці вучыцца на выкладчыка фізікі і матэматыкі. Дзяўчына зусім разгубілася: яна ў марах ужо бачыла сябе хірургам, але і дакладныя навукі ёй вельмі падабаліся.
…І вось, праз некаторы час Т.У.Уласенка ўжо навучаецца ў педагагічным інстытуце імя А.І.Герцэна на фізіка-матэматычным факультэце. Вучоба ляцела непрыкметна, навукі скараліся мэтанакіраванай дзяўчыне.
У 1940 годзе Таццяна Іванаўна выйшла замуж, нарадзілася дачушка Наташа. Муж працаваў у цэнтральным канструктарскім бюро, часта бываў у камандзіроўках, дапамагала маладой матулі, якая ў той час ужо выкладала ў школе фізіку і матэматыку і яшчэ завочна вучылася ў інстытуце, свякроў.
Жыццё ішло сваёй чаргой. У адзін з чэрвеньскіх дзён дзверы ў аўдыторыю, дзе навучаліся студэнты, расчыніліся, зайшлі трое ў вайсковай форме і аб’явілі, што ўсе мабілізаваны. Таццяна разам з іншымі трапіла на курсы вадзіцеляў. Так для яе пачалася Вялікая Айчыннай вайна. Муж у тэрміновым парадку быў накіраваны ў Эстонію, дзе ўдзельнічаў у работах па фарміраванні ўмацаваных раёнаў.
На фронт маладую жанчыну не ўзялі з-за маленькай дачушкі. Калі немцы сталі набліжацца да Ленінграда, Таццяна разам з Наташай эвакуіраваліся ў Чэбаксары. Там яе прызначылі завучам дзіцячага дома. Сваімі любоўю і пяшчотай педагог імкнула-
ся агар-
нуць рабят, якіх вайна зрабіла сіротамі.
У адзін з дзён маладую жанчыну напаткала гора, успамінаючы пра якое, яшчэ і зараз у яе ад болю сціскаецца сэрца: нечакана памерла дачушка Наташа. Не паспела аправіцца ад аднаго ўдару, як прыйшла другая страшная навіна: у адным з баёў з немцамі загінуў муж, а пазней стала вядома, што паліцай расстраляў маці, якая была ў эвакуацыі на Кубані. Па словах Таццяны Іванаўны, толькі дзетдомаўскія дзеці, з якімі імнулася праводзіць увесь вольны час, далі ёй сілы справіцца з горам.
У 1944 годзе ў дзіцячы дом прыйшоў працаваць настаўнікам былы франтавік Іван Міфодзьевіч, на вайне мужчына страціў руку і не змог вярнуцца ў строй абаронцаў Айчыны. Т.І.Уласенка заўсёды дапамагала калегу, падказвала. І неяк непрыкметна абодва зразумелі, што кахаюць адзін аднаго. Згулялі вяселле. Скончылася вайна, узнімалася з руін вялікая краіна. Таццяна і Іван вырашылі паехаць жыць на малую радзіму мужа ў Вышні Валачок, што ў Цвярской вобласці. Жанчыну запрасілі на работу ў дзіцячы садок. Нара-
дзілася дачушка Люба. Ка-лі дзяўчынцы было 6 гадоў, муж моцна захварэў, доўга лячыўся, але хвароба аказалася мацнейшай…
Таццяна разам з дачкой вярнулася на радзіму маці: у Пружанскі раён Брэсцкай вобласці. Выкладала фізіку і матэматыку ў той жа школе, якую калісьці скончыла яе матуля. І зноў лёс вырашыў па-свойму. Таццяна Іванаўна пазнаёмілася з цудоўным чалавекам М.Е.Уласенкам, які прапанаваў ёй стаць спадарожніцай жыцця.
У 1970 годзе Т.І.Уласенка з сям’ёй прыехала ў Жылічы. Яна стала выкладаць у мясцовай школе, муж Міхаіл Емяльянавіч — у сельгаскаледжы.
Усе гады, праведзеныя ў сценах навучальнай установы, Таццяна Іванаўна ўспамінае з цеплынёй і пяшчотай: цудоўны калектыў калег-аднадумцаў, шчырыя і адкрытыя дзіцячыя душы. Педагог пасля выхаду на заслужаны адпачынак яшчэ шмат гадоў выкладала ў школе, імкнулася перадаць рабятам свае веды, навучыць самаму галоўнаму — сумленна жыць і быць годнымі людзьмі.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024