Знаёмцеся: самыя юныя жыхары Кіраўшчыны!
Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у жніўні бягучага года ў нашым раёне нарадзілася
18 малышоў: маленькіх прыгажунь-дзяўчынак з’явілася на свет 12, а вось моцная палова папоўнілася толькі 6 хлопчыкамі.
Першымі дзіцяці ў сем’ях сталі дачушкі Вольгі Каранкевіч са Ст.Стаўпішчаў, Кацярыны Івановай, Крысціны Скаварадзіной і Веранікі Бяляўскай з Кіраўска, Яўгеніі Лукашэвіч з Чыгірынкі, Яны Зайцавай з Мышкавіч, Веранікі Баранавай з Дабрыцы.
У Ганны Карпенка з Кіраўска нарадзіўся першынец-сынок.
У Святланы Скрыпуновай з Баравіцы, Вікторыі Сарокінай з Букіно, Марыны Буркгарт з Мышкавіч другімі дзецьмі ў сем’ях сталі дачушкі.
Другое дзіця — сынок нарадзіўся ў Галіны Сідарэнка з Добасны.
У Таццяны Ярыгінай з Барчыц нарадзілася трэцяе дзіцяці — сынок. У Вольгі Салановіч з Добасны, Марыны Падгорнавай з Кіраўска трэцімі дзецьмі сталі дачушкі. У Ганны Белазор са Ст.Стаўпішчаў і Ніны Кірылавай з Кіраўска нарадзілася па чацвёртым дзіцяці — сыночку. Вольга Каранкевіч з Кіраўска, нарадзіўшы сыночка, стала матуляй у пяты раз.
Віншуем усіх матуль і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!