Дзве перамогі над Азербайджанам. Кіраўчане — забіваюць!
Знаходзячыся на вучэбна трэніровачных зборах у Баку, нацыянальная зборная Беларусі правяла таварыскую сустрэчу з гаспадарамі — зборнай Азербайджана. Нашы землякі атрымалі перамогу 5:4. Два галы ў саставе беларусаў правёў Арцемій Дрозд.
***
І ў другой таварыскай сустрэчы з камандай Азербайджана мацнейшымі аказаліся беларусы. Асноўны час матча завяршыўся ўнічыю 4:4. Адзін з галоў у вароты гаспадароў забіў кіраўчанін Вадзім Бокач. У серыі пенальці прадстаўнікі Сінявокай узялі верх. Дакладным ударам у ліку іншых вызначыўся яшчэ адзін наш зямляк — Арцемій Дрозд.