Кіраўчанін Іван Багель прыняў удзел у XIX Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Сочы

Кіраўчанін Іван Багель прыняў удзел у XIX Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Сочы

IXzkq-n_suU

BrrFAIXi9Rs

8t4I30KXQ1Y

У рабоце XIX Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Сочы ў саставе беларускай дэлегацыі прымаў удзел наш зямляк Іван Багель, якога ўсе ведаюць як камбайнера перадавога экіпажа ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”: разам са старшым камбайнерам Іванам Салановічам яны падчас леташняга і сёлетняга жніва першымі на Магілёўшчыне пераўзышлі тысячны рубеж па намалотах. Па выніках жніва-2017 экіпаж стаў пераможцам раённага спаборніцтва.
Для Івана Багеля гэты сезон уборкі хлеба стаў восьмым: дэбют быў ячшэ ў школьныя гады, калі іх сям’я жыла ў Чыгірынцы, дзе ён і нарадзіўся.
Зараз малады чалавек працуе вядучым інжынерам холдынга “Аграмашсэрвіс”, а падчас летніх водпускаў шчыруе на хлебнай ніве. Справу гэтую, па яго словах, любіць і паважае ўсіх тых, хто ёй адданы.
Мы папрасілі Івана Багеля падзяліцца сваімі ўражаннямі ад удзелу ў Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў:сі намесніка прэм’ер-міністра Васіля Жарко мне і студэнтцы з Гродна Алене Янко была даверана асаблівая місія: нам уручылі беларускі флаг, з якім дэлегацыя накіравалася ў сталіцу маладзёжнага форуму (на здымку). Гэта, безумоўна, быў вялікі гонар для нас. І ўвогуле тое, што на фестывалі беларусы дастойна прадставілі нашу краіну як прыгожую, незалежную, гатовую і далей актыўна ўдзельнічаць ва ўмацаванні дыялогу паміж дзяржавамі.
25 тысяч маладых лю­дзей са 188 краін свету сабраліся на расійскай зямлі, якая ў трэці раз прымала фестываль моладзі і студэнтаў. Беларускую дэлегацыю з 300 чалавек, дастойных прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, актывістаў БРСМ гасцінна і ветліва, як лепшых сяброў, сустракалі расіяне, мы таксама пазнаёміліся з дэлегатамі з многіх краін.
Запамінальным і відовішчным было адкрыццё фестывалю. Яго ўдзельнікаў вітаў Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, які падкрэсліў, што менавіта маладое пакаленне можа прыўнесці наватарскія ідэі, ствараць сваю будучыню, галоўнае, ісці толькі наперад.
Праграма форуму была вельмі насычанай і разнастайнай, усяго не пералічыць: мы пабывалі на шматлікіх выставах, прымалі ўдзел у рабоце адукацыйных і тэматычных пляцовак, цікавых семінараў і лекцыйных мерапрыемстваў, слухалі аўтарытэтных экспертаў у палітыцы, навуцы, мастацтве, спорце і іншых. У цэлым для нас была свабода выбару — якім тэмам аддаць перавагу.
Напрыклад, цікавай была сустрэча са знакамітымі расійскімі дзеячамі культуры і мастацтва Фёдарам Бандарчуком і Сяргеем Бязрукавым, на якую не так проста было трапіць. Пазнавальнай стала навуковая лекцыя пра перспектывы развіцця гарадоў.
Усе ўмовы былі створаны на фестывалі для плённай работы, змястоўнага адпачынку, сяброўскіх зносін.
У групу прадстаўнікоў Магілёўшчыны ўвахо­дзіла больш 20 чалавек, узначальваў яе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч, наша дэлегацыя была вельмі дружнай, згуртаванай. Кожны яе ўдзельнік — значная асоба, у якой на рахунку нямала поспехаў, дасягненняў, таму тэм для абмеркавання хапала.
Што датычыцца адпачынку, пабывалі ў музеях на тэрыторыі комплексу “Сочы-парк”, наведванне якіх было бясплатным, кожнаму дэлегату таксама ўручылі білет у Парк атракцыёнаў, які ў 2015, 2016 гадах прызнаваўся лепшым у Расіі, жадаючыя маглі заняцца танцамі, спортам і іншымі любімымі справамі…
Дні, праведзеныя ў Сочы, застануцца ў памяці і сэрцы. Гэты ты­дзень усіх згуртаваў і, думаю, будзе садзейнічаць развіццю міжнароднага маладзёжнага ўзаемадзеяння. Невыпадкова, што сімвал фестывалю — рознакаляровы рамонак, які сведчыць аб пераемнасці традыцый, сувязі пакаленняў, міры і адзінстве сусветнай супольнасці. А каляровыя пікселі — знак агульнасці моладзі свету ў інфармацыйную эпоху.
Размаўляла Наталля ХАДАКОВА.

Последние новости

Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Комитет госконтроля Могилёвской области информирует

23 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
В стране и мире

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024