У Баравіцы спаборнічалі спартыўныя сем’і
У Баравіцкай СШ прайшло спартыўна-масавае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці, пад назвай “Тата, мама, я — спартыўная сям’я”. Выкладчык фізічнай культуры і здароўя Марыя Чабатар правяла захапляльную спартыўна-забаўляльную эстафету з вучнямі і іх бацькамі. Па выніках конкурсаў сілы каманд аказаліся роўнымі. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі ад фізкультурна-спартыўнага клуба раёна.