У Кіраўску прайшлі спаборніцтвы па стрытболе
Чарговым відам круглагадовай раённай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры стаў стрытбол — разнавіднасць баскетбола з гульнёй у адно кальцо. Спаборніцтвы былі праведзены на спартыўнай пляцоўцы на вул. Камсамольскай райцэнтра.
Удзел прынялі 5 каманд, якія ў спаборніцтвах памж сабой і выявілі мацнейшую. Лепшага выніку дабілася каманда райспажыўтаварыства, якая змагла абысці традыцыйнага фаварыта спартакіяд зборную ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Замкнула прызавую тройку каманда Жыліцкага сельгаскаледжа. Чацвёртае і пятае месцы падзялілі паміж сабой зборныя аддзелла адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.