У КСУП “Ніва-Барсукі” прайшло свята для ветэранаў працы

У КСУП “Ніва-Барсукі” прайшло свята для ветэранаў працы

 

Праздник в Ниве-2

Праздник в Ниве-5

Праздник в Ниве-3

Праздник в Ниве-1

Праздник в Ниве-4

У мінулую нядзелю для былых работнікаў КСУП “Ніва-Барсукі”, якія цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку, было наладжана святочнае мерапрыемства. Падобныя сустрэчы тут ужо сталі добрай традыцыяй.  

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся дырэктар КСУП “Ніва-Барсукі” Іван Рыняк. Ён павіншаваў усіх жанчын з Днём маці і пажадаў ім моцнага здароўя, удзячных і клапатлівых дзяцей.
Звяртаючыся да прысутных, Іван Рыняк адзначыў, што сённяшнія працаўнікі сельгаспрадпрыемства заўсёды памятаюць, што ля вытокаў развіцця сельгасвытворчасці ўвесь час стаялі старанныя, адказныя і добрасумленныя людзі, якія аддалі адной з самых важных галін народнай гаспадаркі шмат гадоў свайго жыцця, уклалі ў яе часцінку сваёй душы, заклалі надзейны падмурак для сённяшніх поспехаў.
Па словах Івана Рыняка, ва ўсе часіны было і застаецца галоўным для кіраўніцтва — людзі, працаўнікі. Таму ў гаспадарцы пастаянна ідзе работа па паляпшэнні ўмоў працы: абсталяваны бытавыя памяшканні, вядзецца мадэрнізацыя вытворчых працэсаў. Былыя даяркі па-добраму зайздросцяць цяперашнім працаўніцам ферм: наколькі лягчэйшым стаў зараз той жа працэс даення кароў. Некаторыя аперацыі, дзе раней выкарыстоўвалася толькі ручная праца, выконваюцца простым націсканнем кнопкі, што не толькі значна палегчыла работу, але і станоўча паўплывала на якасць атрымліваемай прадукцыі.
Да слоў віншаванняў далучыўся і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер. Ён адзначыў, што для кожнага з нас мама — галоўны чалавек у жыцці. Сярод шматлікіх свят, якія адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень маці займае асаблівае месца. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым. Ён пажадаў жанчынам, якія ўмела спалучалі выкананне працоўных абавязкаў з выхаваннем дзяцей і вядзеннем хатняй гаспадаркі, моцнага здароўя і па сапраўднаму залатой пары ў жыцці.
Акрамя таго, Віктар Ставер выказаў словы ўдзячнасці кіраўніцтву КСУП “Ніва-Барсукі” за право-
дзімую пастаянную работу па паляпшэнні ўмоў працы і адпачынку работнікаў сельгаспрадпрыемства, уважлівае стаўленне да сваіх ветэранаў. “Без мінулага — няма будучыні”, таму такія сустрэчы — цудоўная магчымасць у каторы раз выказаць словы ўдзячнасці лю­дзям, прысвяціўшым у свой час жыццё развіццю і фінансаваму ўмацаванню аграпрамысловага комплексу раёна, адзначыў ён.
Іван Рыняк і Віктар Ставер уручылі ветэранам працы, мнага­дзетным маці, якія адпрацавалі ў сельгас­арганізацыі не адзін дзясятак гадоў, кветкі і каштоўныя падарункі. Сярод адзначаных: Ганна Рыняк, Кацярына Лебедзева, Ніна Гушчына, Мікалай Бандарэнка, Рыгор Петранкоў, Іван Багамолаў, Кацярына Лебедзева, Кацярына Семянчук, Ніна Ерамеева, Васіль Капцялоў.
Асаблівыя словы ўдзяч­насці прагучалі ў адрас былога кіраўніка сельгасарганізацыі Віктара Крэса. Менавіта Віктар Васільевіч захаваў і прымножыў усё тое лепшае, што стваралася рукамі працаўнікоў на працягу дзесяцігоддзяў.
Свае музычныя і танцавальныя нумары падарылі прысутным работнікі раённага Цэнтра культуры і вольнага часу, а таксама мясцовыя школьнікі.
За салодкім сталом ветэраны вытворчасці ўспаміналі гады сваёй маладосці, працоўныя будні на карысць развіцця і ўмацавання дабрабыту роднай гаспадаркі.
У сваю чаргу запрошаныя на мерапрыемства ветэраны выказалі шчырую ўдзячнасць сённяшняму кіраўніцтву сельгаспрадпрыемства за праяўляемыя клопат, увагу і падтрымку.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024