У падрыхтоўцы да «Дажынак-2017» у Клічаве ёсць уклад кіраўчан

Кличев-3

Кличев-2

Кличев-5

Кличев-4

Кличев-1

Свой уклад у падрыхтоўку да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017» унеслі і ўносяць на завяршальным этапе і прадстаўнікі Кіраўшчыны — будаўнікі, дарожнікі. А з пачатку работ у сталіцы “Дажынак” на іх рахунку шмат зробленага. Так, прадстаўнікі ПМК-255 надалі новае аблічча пяціпавярховаму дому каля гарадскога парка, комплексу Клічаўскага лясгаса, і зараз яны прыцягваюць увагу кожнага яркімі фарбамі, добраўпарадкаванасцю.
Нямала тратуараў, дарог зрабілі тут работнікі ДРБУ-197. У гэты дзень яны прыбіралі кавалкі асфальта пасля дэмантажу старой тратуарнай дарожкі, а новая ўжо радавала вока. На экскаватары-пагрузчыку працаваў Уладзімір Каранкевіч (на фота).
У пятнічны дзень у адной з кватэр узводзячагася 32-кватэрнага жылога дома мы заспелі брыгаду маляроў-цесляроў ПМК-255, якая выконвала аддзелачныя работы. Справы тут спорыліся, і нашы будаўнікі ўліліся ў гэты агульны рытм. Таіса Вербінава, Настасся Каранкевіч, Таццяна Каспяровіч, Любоў Лагойка, Ганна Свіркова, Святлана Мелішчэня і брыгадзір Надзея Марцючэнка — іх мы занатавалі на фота на гэтым аб’екце.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.