У раённым Цэнтры культуры і вольнага часу прайшоў урачысты канцэрт-віншаванне, прысвечаны Дню маці

День матери-13

День матери-2

День матери-4

День матери-3

День матери-5

День матери-6

День матери-7

День матери-8

День матери-9

День матери-10

День матери-11

День матери-14

День матери-12

День матери-1

“Цеплыню сэрцаў — для самых мілых, дарагіх!” — пад такой назвай у мінулую пятніцу на сцэне раённага Цэнтра культуры і вольнага часу прайшоў канцэрт-віншаванне з нагоды Дня маці.

Мама — гэта першае слова ў жыцці чалавека, і на ўсіх мовах свету яно гучыць аднолькава пя- шчотна. Гэты дзень невыпадкова супадае з вялікім праваслаўным святам — Пакровам. Як тлумачыць царква, Пакроў — гэта пакрывала Божай Маці, якое абараніла людзей ад бяды. Так і кожная маці імкнецца закрыць сабой дзіцяці ад розных нягод і няшчасцяў.
У гэты вечар святочная зала ўстановы культуры сабрала вялікую колькасць гледачоў, а сама-
дзейныя артысты вершамі, песнямі і танцавальнымі нумарамі віншавалі са святам самых лепшых, любімых і дарагіх — жанчын-маці.
Па традыцыі, шчырыя віншаванні прысутным жанчынам выказаў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў.
Кіраўнік раёна нагадаў аб захадах, якія прымаюцца ў Рэспубліцы Беларусь па рэфармаванні заканадаўства ў інтарэсах жанчыны-маці. Так, прадугледжаны гарантыі для жанчын, маючых дзяцей, звязаныя з іх працаўладкаваннем і звальненнем, паляпшэннем умоў працы і адпачынку. Прыняты спецыяльныя заканадаўчыя меры ў сферы занятасці, накіраваныя на стварэнне ўмоў, дазваляючых спалучаць прафесійную дзейнасць з выкананнем сямейных абавязкаў. Аказваецца дзяржаўная падтрымка ў будаўніцтве жылля пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей.
Высокай узнагароды — ордэна Маці — у раёне ўдастоены 30 жанчын, якія нара­дзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей.
У адпаведнасці з праграмай сямейнага капіталу, якая дзейнічае ў Беларусі з 2015 года, у нашым раёне 81 сям’і аказана дзяржаўная падтрымка ў памеры 10 тысяч долараў ЗША пры нараджэнні, усынаўленні або ўдачарэннi трэцяга і наступных дзяцей.
Асаблівая ўвага надаецца мнагадзетным маці, якім прадастаўляюцца дадатковыя сацыяльныя льготы. У раёне пражывае 218 такіх сем’яў, у якіх выхоўваецца 702 дзіцяці.
Аляксандр Бутараў выказаў жанчынам-маці шчырыя віншаванні і пажаданні. Для іх ад старшыні райвыканкама на сцэну быў вынесены святочны кошык з кветкамі.
На сцэну былі запрошаны жанчыны-маці, якія нарадзілі і выхоўваюць траіх і больш дзяцей. Сярод іх — Кацярына Барышчык, Вікторыя Літвінка і Таццяна Шалянгоўская. Аляксандр Бутараў уручыў жанчынам кветкі і каштоўныя падарункі.
У цырымоніі ўшанавання жанчын-маці прынялі ўдзел першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Іван Барташэвіч, ганаровы грамадзянін раёна На­дзея Каранкевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер.
Словы ўдзячнасці за дастойнае выхаванне сыноў і дочак прагучалі ў адрас маці, дзеці якіх з’яўляюцца пераможцамі рэспубліканскіх і абласных алімпіяд, конкурсаў, спаборніцтваў. Несумненна, у тым, што рабяты дасягнулі такіх адметных поспехаў, немалаважная заслуга іх мам.
Сярод ушанаваных былі і маладыя матулі, якія спалучаюць выхаванне дзяцей з актыўным грамадскім жыццём.
Усе жанчыны-маці, якія ў гэты вечар мелі гонар быць выкліканымі на сцэну, атрымалі каштоўныя падарункі і кветкі.
Цёплыя, шчырыя словы і пажаданні прагучалі са сцэны і ў адрас усіх бабуль.
І вельмі прыемна было гля­дзець на пя­шчотныя, добрыя, пранікнёныя твары жанчын-маці. У іх гонар было сказана шмат цёплых слоў і пажаданняў, якіх, магчыма, ім часам, можа, і не хапае ад дзяцей, занятых штодзённымі справамі. Але, колькі б нам ні было гадоў, якіх бы вышынь мы ні дасягнулі, мы заўсёды маем патрэбу ў мацярынскім бласлаўленні, клопаце, любові і цеплыні яе погляду.
Галоўнай узнагародай для ўсіх выканаўцаў, якія ў гэты святочны вечар выступалі з душой і шчырасцю, былі бурныя апладысменты гледачоў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.