Юныя кіраўчане павышаюць фінансавую граматнасць

Юныя кіраўчане павышаюць фінансавую граматнасць

Фин-СШ №2

З мэтай павышэння фінансавай граматнасці школьнікаў старшых класаў Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь штогод праводзяць рэспубліканскую алімпіяду. На мінулым тыдні на базе СШ №2 імя К.П.Арлоўскага прайшоў яе раённы этап. Аб гэтым рэдактару інтэрнет-рэсурса “Кіраўца” паведаміла загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Букатая.
На Кіраўшчыне алімпіяда па фінансавай граматнасці праводзіцца з 2013 года пры ўдзеле прадстаўнікоў ААТ “АСБ Беларусбанк” і ААТ “Белаграпрамбанк”. Гэтае мерапрыемства вырашае задачы папулярызацыі ведаў у вобласці фінансаў, фарміравання ў вучяў практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў для планавання бюджэту і накапленняў, развіцця фінансавай культуры і ўмацавання фінансавай дысцыпліны.
Сёлета ў алімпіядзе прынялі ўдзел 24 вучні з 9 ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. 13 з іх удзельнічалі ў гэтых своеасаблівых спаборніцтвах і летась, што сведчыць аб настойлівасці школьнікаў, упэўненасці ў ведах. Рабяты павінны былі адказаць на 30 тэставых пытанняў і напісаць пяць прычын, чаму зберагаць — гэта важна.
Пры падвядзенні вынікаў вызначыліся пераможца і прызёры. Дыпломы І і ІІ ступеняў заваявалі вучні СШ №2 імя К.П.Арлоўскага: Дзіяна Сарока і Яўген Цішкоў адпаведна. 3 месца ў алімпіядзе заняў Антон Бурко з Дабаснянскага НПК ДС-СШ. Дыпломы і падарункі ім уручылі дырэктар ЦБП №709 г.Кіраўска філіяла №703 ААТ “ААБ Беларусбанк” г.Бабруйска Алена Лявіцкая і намеснік РКЦ №17 у г.Кіраўску філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Наталля Юрасёва. Заахвочаны падарункамі былі таксама вучаніца СШ №1 Вера Лось і Дзмітрый Кірычэнка з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага.
Трэба
адзна­чыць, што ў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага фінансавай граматнасці вучняў надаецца належная ўвага. І, як вынік, — высокія іх дасягненні. Так, у розныя гады на абласным этапе рэс­публіканскай алімпіяды дастойныя вынікі паказвалі Кірыл Дрозд, Аліна Чайка, Аляксандра Костка. У 2015 г. Павел Хурсаў заняў 2 месца на абласным этапе, а летась стаў пераможцам і абараняў гонар Магілёўшчыны на рэс­публіканскім этапе.
Пераможца і прызёры раённага этапа алімпіяды прымуць удзел у абласным этапе, які адбудзецца 17 лістапада. Пажадаем ім поспехаў!

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024