Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК адзначылі на Кіраўшчыне!

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК адзначылі на Кіраўшчыне!

IMG_5823

IMG_5782

IMG_5767

IMG_5759

IMG_5714

IMG_5697

IMG_5569

IMG_5490

IMG_5484

IMG_5394

IMG_5377

IMG_5353

IMG_5313

IMG_5301

IMG_5278

IMG_5273

IMG_5270

IMG_5263

IMG_5254

IMG_5248

IMG_5229

IMG_5228

IMG_5217

IMG_5216

IMG_5206

IMG_5194

У мінулыя лістападаўскія дні ў Беларусі, у тым ліку ў нашым раёне, ушаноўвалі сельскіх працаўнікоў — руплівых і добрасумленных, простых і мудрых ад роднай зямлі, на якой яны шчыруюць.

У раённым Цэнтры культуры і вольнага часу ў пятніцу адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Галоўнымі яго героямі былі лепшыя прадстаўнікі галіны: земляробы, жывёлаводы, спецыялісты, кіраўнікі — усе,  хто ўносіць свой значны ўклад у важную справу забеспячэння харчовай бяспекі краіны.

На свяце прысутнічалі старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, начальнік філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”— Магілёўскае абласное ўпраўленне Андрэй Горбель, дырэктар РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Аляксандр Несцераў, пратаіерэй Дзмітрый Первій, настая­цель Свята-Пакроўскага храма, а таксама ветэраны працы, ганаровыя грамадзяне раёна.

Нездарма прафесійнае свята работнікаў сельскай гаспадаркі адзначаецца напрыканцы лістапада: выкананы увесь комплекс палявых работ, можна падвесці вынікі, адпачыць, уславіць руплівыя рукі сяльчан добрай песняй.

Галоўны вянец сельскагаспадарчай працы — хлеб. Святочны каравай ад аграрыяў Кіраўшчыны быў уручаны кіраўніку раёна Аляксандру Бутараву.

Старшыня райвыканкама шчыра вітаў прысутных і адзначыў, што Кіраўшчына традыцыйна славіцца сваімі працоўнымі перамогамі, самаадданымі людзьмі, якія ў складаных пагодных умовах праяўляюць лепшыя якасці, дабіваюцца высокіх рэзультатаў. Дзякуючы гэтаму раён штогод уваходзіць у дваццатку лепшых рэгіёнаў рэспублікі па асобных паказчыках.

Істотны ўклад у агульны поспех унеслі прафесійныя калектывы і вопытныя кіраўнікі: ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — Аляксандр Багель, “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” — Мікалай Чаранкоў, дзяржпрадпрыемстваў “Ніва-Барсукі” — Іван Рыняк, “Чыр­воны баец” — Сяргей Лянкевіч, “Жылічы” — Міхаіл Агафонаў, СГФ “Чыгірынка” — Ігар Кузняцоў і іншых гаспадарак.

Сёлета аграрыі Кіраўшчыны, падкрэсліў Аляксандр Бутараў, у чарговы раз прадэманстравалі прафесіяналізм, настойлівасць у дасягненні намечаных мэт, даказалі вернасць прафесіі і роднай зямлі, прадоўжылі станоўчую дынаміку эканамічнага развіцця.

Былі названы красамоўныя лічбы і факты: захавана і павялічана пагалоўе БРЖ, свіней, вытворчасць мяса; павялічаны: вытворчасць малака — больш чым на 4%, валавая вытвор­часць рапсу — у 2,5 раза, цукровых буракоў — на 40%, збожжа — на 20%, агародніны адкрытага грунту — на 15%. Атрыманы высокі ўраджай агародніны закрытага грунту, а вытворчасць рыбы — на ўзроўні лепшых рэзультатаў у рэспубліцы.

Больш нарыхтавана кармоў: з улікам астаткаў мінулых гадоў забяспечаны іх паўтарагадавы запас.

Рэзультатам работы з’явіўся рост за апошнія два гады выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг у 1,4 раза, у тым ліку за 2017 год — на 140 млрд. руб. (у цэнах да дэнамінацыі); рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 9%.

Далей Аляксандр Бутараў адзначыў уклад аператараў машыннага даення лепшых МТФ: “Дваранінавічы”, дзе ўдой на карову склаў каля 8 тыс. т малака, “Лёўкавічы”, “Стаўпішчы” — больш 7 тыс. т, “Любонічы”, “Уласавічы”, “Пацава Слабада” — больш 6 тыс. т; па вытворчасці мяса — “Мышкавічы”, “Букіно”, “Нямкі”, “Цяса”, “Стаўпішчы”.

Старшыня райвыканкама нагадаў адметныя факты сёлетняга жніва: 30 экіпажаў (у 2 разы больш чым у 2016 г.) мелі на сваім рахунку больш тысячы тон намалочанага збожжа, 10 экіпажаў — больш 1,5 тыс. т, 5 — двухтысячнікі.

Кіраўнік раёна пад­крэсліў, што далейшае развіццё аграрнай галіны немагчымае без мадэрнізацыі існуючых і будаўніцтва новых ферм: дарэчы, сёлета ў “Рассвеце” ўзводзіцца новая МТФ на 1 тыс. галоў дойнага статка, у поўным аб’ёме выканана даручэнне Кіраўніка дзяржавы па рэканструкцыі ў кожнай сельгасарганізацыі па адной МТФ; далейшага павелічэння прадуктыўнасці жывёлы, ураджайнасці асноўных сельгаскультур, аптымізацыі затрат, закупу новай сучаснай тэхнікі; павелічэння ў 1,6-2 разы выручкі на аднаго працуючага; падрыхтоўкі і замацавання высокакласных спецыялістаў; павышэння дабрабыту грама­дзян. 

2018 год у Беларусі пройдзе пад знакам навядзення парадку і культуры земляробства. Аляксандр Бутараў адзначыў, што неабходна будзе  сканцэнтраваць сродкі на меліярацыйных, культурна-тэхнічных работах, уцягнуць кожны гектар невыкарыстоўваемых земляў у гаспадарчы абарот.

Кіраўнік раёна ад усёй душы выказаў работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ўдзячнасць за плённую працу, ветэранам АПК — за неацэнны вопыт.

Ад імя Магілёўскага аблвыканкама, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні віншаванні ў адрас сельскіх працаўнікоў раёна выказаў начальнік філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”— Магілёўскае абласное ўпраўленне Андрэй Горбель, пажадаў далейшай выніковай працы, упэўненага руху наперад і  ўручыў Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь галоўнаму заатэхніку ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Алене Пашкевіч, Ганаровую грамату Магілёўскага аблвыканкама — галоўнаму заатэхніку КСУП “Жылічы” Аляксандру Яўсеенку, падзяка аблвыканкама была аб’яўлена брыгадзіру вытворчай брыгады РАПТЗ Святлане Раманавай і аператару па штучным асемяненні ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Ганне Юркавец, Ганаровай граматы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама ўдастоены аператар па штучным асемяненні КСУП “Ніва-Барсукі” Таццяна Арцёмава, брыгадзір жывёлагадоўчай брыгады СГФ “Чыгірынка” Ірына Краўцова.

Дырэктар РУП “Беларуснафта-Магілёў-аблнафтапрадукт” Аляксандр Несцераў у сваёй прамове падкрэсліў, што селянін — сціплы карміцель і вялікі працаўнік — быў і застаецца галоўнай надзеяй і апорай краіны. Яго прафесіяналізм і самааддача дастойныя шчырай павагі.

Аляксандр Бутараў выказаў удзячнасць кіраўніцтву “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” за значны ўклад, які ўносіцца ў развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці ў Кіраўскім раёне:  прыкладам для пераймання па арганізацыі эфектыўнай вытворчасці служыць сельгасфіліял  “Чыгірынка”.

Надышоў урачысты момант узнагароджвання пераможцаў штогадовага раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый, фермерскіх гаспадарак, трактарыстаў-машыністаў за своечасовае і якаснае правядзенне веснавых палявых работ, сяўбы азімых культур і ўздыму зябліва ў 2017 годзе і раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы кармоў за 2017 год (адпаведныя рашэнні райвыканкама надрукаваны ў мінулым, святочным нумары раённай газеты).

Ганаровую місію ўзнагароджвання выканалі кіраўнік раёна Аляксандр Бутараў і першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Анатоль Ланкуць.

Прыемна было бачыць на сцэне ўнушальную колькасць маладых трактарыстаў-машыністаў, камбайнераў, вадзіцеляў — гэта дастойная змена вопытным кадрам, будучыня сельскагаспадарчай галіны раёна. 

Далей віноўнікаў урачыстасці віншаваў старшыня Кіраўскага раённага абасобленага падраздзялення Магілёўскага абласнога аграпрамысловага саюза Іван Рыняк. Падзяка падраздзялення з уручэннем грашовай прэміі была аб’яўлена дырэктару РАПТЗ Мікалаю Чаранкову, дырэктару КСУП “Барчыцы-агра” Уладзіміру Ядчанку, галоўнаму эканамісту КСУП “Ніва-Барсукі” Сяргею Гур’янаву, намесніку галоўнага бухгалтара КСУП “Чырвоны баец” Алене Макаронак, намесніку дырэктара па маркетынгу і збыту ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Вользе Пішчалінай.

Эстафету віншаванняў працягваў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер. Падзяка рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК была аб’яўлена бухгалтару, старшыні прафкама ААТ “Дабаснянскае” Святлане Голікавай, Ганаровая грамата Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў уручана аператару машыннага даення КСУП “Жылічы” Раісе Чачуха, Ганаровая грамата раённай прафсаюзнай арганізацыі — галоўнаму дзяржаўнаму інспектару дзяржінспекцыі па нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання райсельгасхарчу Мікалаю Пархамовічу, аб’яўлена падзяка аператару машыннага даення КСУП “Стайкаўскае” Вікторыі Абражэй, бухгалтару, намесніку старшыні прафкама КСУП “Барчыцы-агра” Валянціне Глушаковай, ветурачу-бактэрыёлагу райветстанцыі Людміле Жалязняковай, педагогу філіяла “Кіраўскі прафесійны ліцэй” Жыліцкага сельгаскаледжа Жанне Каранкевіч, цесляру ААТ “ПМК-97 Вадбуд” Дзмітрыю Кірылаву, намесніку дырэктара па навучальнай рабоце Жыліцкага сельгаскаледжа Сяргею Лапянку, дырэктару ААТ “Дабаснянскае” Мікалаю Лук’янаву, упраўля­ючаму аддзялення “Любонічы” РАПТЗ Сяргею Марцючэнку, слесару-рамонтніку ЗТАА “Кіраўскі харчовы камбінат” Ігару Мурашку.

Музычныя падарункі аграрыям у гонар іх прафесійнага свята адрасавалі культработнікі, творчыя калектывы і выканаўцы раёна, дзеці — з удзячнасцю за іх патрэбную ўсім працу.

У гэты дзень на плошчы імя Кірава ўвагу прыцягвала выстава сельскагаспадарчай тэхнікі, у фае Цэнтра культуры і вольнага часу былі разгорнуты выставы-дэгустацыі прадукцыі Магілёўскай малочнай кампаніі “Бабушкина крынка”, Бабруйскага мясакамбіната,Кіраўскага харчовага камбіната, а таксама прадукцыі сельгасарганізацый раёна, прыгатаваныя смачныя стравы, выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Наталля ХАДАКОВА. Фота Максіма МІКЕШЫНА. На здымках: фрагменты свята.

 

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024