Кіраўчане прынялі ўдзел у форуме маладых спецыялістаў у Магілёўскім раёне

Кіраўчане прынялі ўдзел у форуме маладых спецыялістаў у Магілёўскім раёне

Форум у Буйничах

На мінулым тыдні на базе Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К.П.Арлоўскага прайшоў форум маладых спецыялістаў, якія атрымалі ў бягучым годзе першае рабочае месца на Магілёўшчыне.

У Буйнічах сабраліся маладыя прадстаўнікі самых розных прафесій з розных куткоў Прыдняпроўскага краю. Чацвёра “новаспечаных” спецыялістаў прадстаўлялі Кіраўшчыну: інжынер па забеспячэнні ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Раман Шапавалаў, настаўнік харэаграфічных дысцыплін Жыліцкай дзіцячай школы мастацтваў Уладзіслава Ерына і ўрачы цэнтральнай райбальніцы — афтальмолаг Карына Нурматава і тэрапеўт Юлія Юхноўская.

Двухдзённая праграма форуму была насычанай. Напачатку ўдзельнікі пабывалі ў вучэбных аўдыторыях, лабараторыях, майстэрнях навучальнай ўстановы. Маладыя спецыялісты наведалі таксама музей пад адкрытым небам, дзе ім былі паказаны эпізоды гераічнай абароны Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У форме дзелавой і канструктыўнай размовы прайшло пленарнае пасяджэнне, удзел у якім прынялі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, старшыня абласнога аб’яднання  прафсаюзаў Дзмітрый Янкоў і інш.

Вітаючы ўдзельнікаў форуму, Уладзімір Даманеўскі адзначыў, што ў нашай краіне для моладзі робіцца многае. Малады спецыяліст мае права атрымаць першае рабочае месца. Гэта дарагога каштуе, бо ва ўмовах рыначнай эканомікі канкурэнцыя вытворцаў прыводзіць да канкурэнцыі спецыялістаў. У выйгрышы тут застаюцца больш вопытныя, найбольш падрыхтаваныя. Аднак палітыка нашага Прэзідэнта накіравана на тое, што моладзь павінна быць сацыяльна абаронена, і першае працоўнае месца для маладога спецыяліста можа стаць стартавай пляцоўкай для самастойнага жыцця. Замацаванне маладых кадраў, адзначыў губернатар, — гэта прыярытэтная задача для любога кіраўніка. І ад таго, наколькі правільна ён арганізуе работу на прадпрыемстве і ў арганізацыі, будзе залежаць вырашэнне праблемы замацавання маладых спецыялістаў і, як вынік, праблемы забяспечанасці кадрамі.

Шмат цікавай і карыснай інфармацыі ўдзельнікі атрымалі ад наступных выступаючых. Працоўнымі біяграфіямі падзяліліся вопытныя кіраўнікі: дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага агралесатэхнічнага каледжа Георгій Маліноўскі, дырэктар КСУП “Саўгас “Дабраволец” Клічаўскага раёна Алег Портнік. Аб выхаванні ў сабе пачуцця адказнасці гаварыў малады кіраўнік КСУП “Аўсянка” Горацкага раёна Дзяніс Дземянкоў, які пераняў эстафету кіраўніцтва ад вядомага і паважанага ў краіне чалавека, Героя Сацыялістычнай Працы Івана Мельніка. Прамоўца выказаў падзяку за дапамогу ў станаўленні яго прафесійнай падрыхтоўкі і загартоўцы характару сённяшняму кіраўніку Кіраўскага раёна Аляксандру Бутараву, які ў свой час узначальваў упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Горацкага райвыканкама.  Аляксандр Бутараў, які таксама прымаў удзел у рабоце форуму, падзяліўся з яго ўдзельнікамі сваімі жыццёвымі прынцыпамі. Сённяшні кіраўнік Кіраўскай раённай вертыкалі таксама калісьці пачынаў працоўную біяграфію маладым спецыялістам.

Затым былі выступленні непасрэдна саміх маладых кадраў, якія падзяліліся ўражаннямі аб першых працоўных месцах. У фармаце адкрытага дыялогу Уладзімір Даманеўскі адказаў на шматлікі пытанні, хвалюючыя моладзь.

Не менш багатым па насычанасці і цікавасці быў і другі дзень форуму. Разбіўшыся на групы, удзельнікі актыўна працавалі па секцыях і ў працэсе творчай работы шмат што ўзялі для сябе на ўзбраенне. Вырашана падобныя мерапрыемствы, у ходзе якіх прадугледжаны абмен меркаваннямі і вопытам у розных накірунках дзейнасці, прадоўжыць надалей. Акрамя таго, у бліжэйшым будучым плануецца стварыць у рэгіёне савет маладых спецыялістаў.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024