Прафесіяналы малочнай галіны з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”

Прафесіяналы малочнай галіны з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”

IMG_4547

Святлана Гамершмідт

IMG_4584

Алена Арцюкоўская

У г.Мінску, у Палацы культуры прафсаюзаў 10 лістапада адбылося рэспубліканскае мерапрыемства па ўшанаванні і ўзнагароджванні лепшых жывёлаводаў з рэгіёнаў краіны — усяго 250 чалавек.
Наш раён на ўрачыстасцях прадстаўлялі аператар па дарошчванні БРЖ ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Святлана Гамершмідт і аператар машыннага даення КСУП “Ніва-Барсукі” Алена Арцюкоўская.

Лепшыя прафесіяналы малочнай галіны былі вылучаны па выніках акцыі “Наш жывёлавод”, ініцыяванай Беларускім прафсаюзам работнікаў АПК у 2015 годзе. За два гады прадстаўнікі прафсаюза наведалі практычна ўсе фермы, сустракаліся з працаўнікамі, даведваліся пра іх дасягненні і планы. Вынікі падводзіліся па кожным раёне, вобласці.
Вітаючы прысутных, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў адзначыў, што чалавечы фактар быў і застаецца асновай жывёлагадоўчай галіны. Як бы ні абнаўлялі комплексы, ні паляпшалі генетыку, рукі чалавека — галоўнае, на чым трымаецца малочная вытворчасць.
Усяго прадстаўнікі прафсаюза падчас акцыі “Наш жывёлавод” сустрэліся з больш чым
2 тысячамі работнікаў жывёлагадоўлі, якія заслугоўва­юць узнагароды за сваю нялёгкую працу. Далей акцыю плануец­ца па­шырыць, зрабіць яе больш маштабнай і
маляўнічай.
У сваім прывітальным слове першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч падкрэсліў, што жывёлаводы не толькі з адданасцю і разуменнем ставяцца да сваёй работы, праводзячы на ёй асноўны час, але і забяспечваюць захаванне дамашняга ачага.
На свяце лепшых жывёлаводаў узнагароджвалі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Беларускі прафсаюз работнікаў АПК. Даярак з вялікім працоўным стажам і мнагадзетных мам адзначыў Беларускі саюз жанчын, маладых жывёлаводаў — ГА “БРСМ”. Віноўнікі ўрачыстасці таксама атрымалі ўзнагароды ад Беларускага аграпрамысловага саюза, Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па жывёлагадоўлі.
Карэспандэнт “Кіраўца” папрасіў нашых жывёлаводаў, прымаўшых удзел у мерапрыемстве, падзяліцца ўражаннямі.
Святлана Гамершмідт і Алена Арцюкоўская, якія прысвяцілі сваёй справе шмат гадоў працоўнага жыцця, адзначылі, што ім ганарова было знаходзіцца сярод лепшых прадстаўнікоў жывёлагадоўчай галіны краіны, прыемна прымаць віншаванні, шчырыя пажаданні, падарункі. Іх задаволіла, што праца простых лю­дзей удастоена такой пашаны. Але, разам з тым, як падкрэс­лілі жанчыны, працуюць яны не дзеля ўзнагарод. У першую чаргу, стараюцца прафесійна выконваць сваю справу, каб быў высокі рэзультат і карысць для гаспадаркі. І тут вельмі важна любіць сваю работу, ставіцца да яе з душой.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024