Соты малыш Кіраўшчыны

DSCF9234

У межах правядзення акцый, прысвечаных 100-годдзю з дня ўтварэння органаў запісу актаў грамадзянскага стану, праводзіцца шэраг разнастайных мерапрыемстваў.
Так, 10 лістапада бягучага года начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Наталля Хахол правяла ўрачыстую цырымонію — рэгістрацыю сотага малыша, які атрымаў свой першы ў жыцці дакумент — пасведчанне аб нараджэнні. Яго ўладальніцай стала маленькая кіраўчанка Марыя Куцянкова, якая з’явілася на свет 4 лістапада бягучага года.
У зале ўрачыстых абрадаў пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і каштоўныя падарункі з лагатыпам “100-годдзе органаў ЗАГС” Наталля Хахол уручыла маладой сям’і Любові і Уладзіміра Куцянковых. Дарэчы, дзякуючы нарадзіўшайся дачушцы сям’я набыла статус мнагадзетнай.
Для шчаслівых бацькоў гэты дзень стане яшчэ адной памятнай падзеяй у жыцці. 12 гадоў таму, 12 лістапада, Любоў і Уладзімір зарэгістравалі свой шлюб. У 2007 годзе шчаслівыя бацькі завіталі ў аддзел ЗАГС, каб атрымаць пасведчанне аб нараджэнні на свайго першынца-сыночка Мікіту, тры гады таму ў сям’і нарадзілася дачушка Даша.
Як і многія бацькі, Любоў і Уладзімір мараць і прыкладаюць для гэтага ўсе намаганні, каб іх дзеткі выраслі дастойнымі людзьмі, паважалі родных, шанавалі сваю малую радзіму.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.