Сустрэча рабочай групы наладжана з жыхарамі аг.Скрыпліца

Сустрэча рабочай групы наладжана з жыхарамі аг.Скрыпліца

 

IMG_3743

IMG_3738

Чарговая сустрэча рабочай групы на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Галінай Слабоднікавай была наладжана з жыхарамі аг.Скрыпліца ў мясцовым СДК. Сяльчане мелі магчымасць задаць хвалюючыя іх пытанні прадстаўнікам арганізацый і службаў, якія займаюць важнае месца ў жыццезабеспячэнні насельніцтва: жыллёва-камунальнай гаспадаркі, РАНС, электрасувязі, сферы адукацыі, гандлю, сацыяльнай службы. У сустрэчы прымалі ўдзел намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП “Ніва-Барсукі” Аляксей Ланкуць, старшыня Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Рышкевіч, дэпутат раённага і сельскага Савета дэпутатаў Яўгенія Марозава, стараста аг.Скрыпліца Галіна Шчур.

Дыялог традыцыйна пачаўся з тэмы забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці, якую агучыў начальнік РАНС Сяргей Собаль і, у першую чаргу, актуальнае пытанне захавання пажарнай бяспекі ў перыяд ацяпляльнага сезону. Прысутныя былі праінфармаваны аб ходзе ў раёне акцыі “За бяспеку разам”, правядзенні абследавання домаўладанняў з мэтай праверкі захавання правілаў пажарнай бяспекі для таго, каб пабудзіць гаспадароў пры наяўнасці парушэнняў прыняць меры па іх выпраўленні. Прысутным нагадалі пра тое, што своечасова трэба замяняць элемент сілкавання ў аўтаномных пажарных апавяшчальніках.
Ішла размова і пра эксплуа­тацыю электрапрыбораў, у прыватнасці, пра такі нюанс, як пакіданне іх у “рэжыме чакання”, што можа быць фактарам узнікнення пажара.
Акцэнт быў зроблены на пытанні забеспячэння бяспекі дзяцей: бацькі павінны вучыць іх правільным паводзінам дома, на вуліцы, на праезнай частцы, не пакідаць сваіх малалетніх сыноў і дочак без нагляду, каб не здарылася непапраўнага. Прагучалі прыклады трагічных здарэнняў.
Галіна Слабоднікава заклікала сельскіх жыхароў не быць раўнадушнымі да негатыўных праяў у дамах аднавяскоўцаў, у тым ліку да сямейнага недабрабыту, паведамляць пра гэта ў сельскі Савет ці міліцыю.
Далей старшыня райсавета дэпутатаў акрэсліла пытанні, якія традыцыйна паступаюць у ходзе сустрэч з насельніц­твам, у тым ліку ад жыхароў Скрыпліцкага сельсавета. Напрыклад, — па спілаванні дрэў. Галіна Паўлаўна праінфармавала аб парадку вырашэння гэтага пытання і прапанавала, калі яно ўзнікае, звяртацца ў сельскі Савет дэпутатаў. Далей праводзіць абследаванне і выносіць заключэнне ўпаўнаважаны УКП “Жылкамгас”. У выпадку прызнання дрэва небяспечным прадпрымаць канкрэтныя дзеянні абавязаны сельскі Савет дэпутатаў: на грамадскіх землях — за бюджэтны кошт, на ўласных падвор’ях ці ўчастках — за кошт грамадзян.
Летась па раёне было выдалена каля 1,5 тыс. дрэў. Сёлета па стане на гэты дзень — больш за 1,4 тыс., у тым ліку 135 — па Скрыпліцкім сельсавеце (уключаючы могілкі). Многае робіцца сіламі гарадскіх арганізацый, якія замацаваны за могілкамі.
Непакоіць сяльчан і наяўнасць драхлых і пустуючых дамоў. Галіна Слабоднікава даходліва растлумачыла, як іх лёс вырашаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам і як выкарыстоўваюцца вызваленыя землі. Так, па раёне летась дзякуючы такой рабоце было ўцягнута ў севазварот 420 га земляў, у бягучым годзе — ужо 488 га, і работы працягваюцца.
Па Скрыпліцкім сельсавеце знесена 16 пустуючых дамоў і пахавана 22 фундаменты. Работы праводзіліся і сіламі мясцовай сельгасарганізацыі.
Наступныя пазіцыі — рамонт калодзежаў і дарог. Рамонтныя работы праводзяцца згодна распрацаванага на год графіка. Пры неабходнасці ў яго ўносяцца карэкціроўкі. За мінулы год камунальнікамі ў належны парадак прыве­дзены 121 калодзеж (у тым ліку рамонт з заменай зруба, чыстка, тампанаванне).
Падчас сустрэчы паміж сяльчанамі і гасцямі панавала поўнае ўзаемаразуменне, і размова насіла даверлівы характар.
Яшчэ да агучвання жыхарамі аграгарадка сваіх зваротаў па прапанове Галіны Слабоднікавай у пратакол даручэнняў быў унесены пункт аб выкананні работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі Скрыпліцкага СДК (рамонт цокаля, уваходнай групы, афарбоўка кветачніц і г.д.) — арганізаваць гэтыя работы неабходна кіраўніцтву аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, мясцовага сельскага Савета.
Г.Ф.Шчур звярнулася з просьбай вырашыць пытанні наладжвання вулічнага асвятлення каля яе дома па вул.Навасёлаў, раздзельнага збору смецця, але камунальнікі не забіраюць своечасова іх змесціва. Разгледзець звароты даручана старшыні сельскага Савета, кіраўніцтву “Жылкамгаса”.
Яму ж накіравана просьба Я.М.Марозавай прывесці ў парадак дарожнае палатно па вуліцы Камсамольскай, якое патрабуе падсыпкі і грэйдзіравання.
Сяльчане таксама звярнуліся з прапановай, каб паслугі РЦСАН па абкосцы прыдамавых тэрыторый аказваліся і на вёсцы. Дырэктару цэнтра Вользе Мержый даручана разгледзець прапанову.
Прагучала просьба аб устаноўцы плацёжных тэрміналаў у цырульні УКП “Кіраўскія бытпаслугі” і ў стаматалагічным аддзяленні ЦРБ. Разгледзець зварот неабходна кіраўніцтву прадпрыемства і ўстановы аховы здароўя.
У ходзе сустрэчы жыхарам аграгарадка былі дадзены тлумачэнні па пытанні рэжыму работы вулічнага асвятлення.
Як вядома, сёлета ў Скрып­ліцы была закрыта мясцовая школа, а вучні падвозяцца ў Барчыцкі НПК ДС-СШ. Прысутныя адзначылі, што дзецям там падабаецца, харчаванне задавальняе, падвоз ажыццяўляецца своечасова. Толькі бацькоў турбавала адсутнасць належнага прыпыначнага пункта: аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама прыняты меры па яго ўладкаванні, і работы будуць завершаны ў бліжэйшы час.
Аўтару гэтых радкоў было прыемна пачуць выказаныя Г.Ф.Шчур добрыя словы пра “Кіравец”, які яна ахвотна выпісвае: маўляў, у чытачоў ёсць магчымасць даведацца пра ўсе раённыя навіны, паглядзець фотаілюстрацыі, даведацца шмат аб чым карысным. У тым ліку і з матэрыялаў на медыцынскія тэмы, у прыватнасці, спецыялістаў абласнога цэнтра “Кардыямед”. Па просьбе жанчыны рэдакцыя будзе часцей размяшчаць падобныя публікацыі.
Наталля ХАДАКОВА. Фота аўтара.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024