10 снежня — Дзень правоў чалавека. Бліц-інтэрв’ю з жыхарамі Кіраўшчыны

10 снежня — Дзень правоў чалавека. Бліц-інтэрв’ю з жыхарамі Кіраўшчыны

Диктофон

У 1950 годзе Генеральная Асамблея ААН прапанавала ўсім дзяржавам і зацікаўленым арганізацыям адзначаць 10 снежня як Дзень правоў чалавека, які знамянуе гадавіну прыняцця Асамблеяй Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў 1948 годзе. Дэкларацыя абвясціла правы асобы, грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды (роўнасць усіх перад законам, права кожнага на свабоду і асабістую недатыкальнасць, свабоду сумлення і іншыя). У Дэкларацыі заяўлена таксама, што ўсе людзі маюць роўныя правы, якія не залежаць ад іх асобасных адрозненняў і ад розніцы ў палітычных сістэмах іх краін.
Дэкларацыя стала базавым міжнародным кодэксам у вобласці правоў чалавека, на падставе якога ажыццяўлялася распрацоўка іншых міжнародных пагадненняў.

Традыцыйна напярэдадні Дня правоў чалавека журналісты “Кіраўца” правялі апытанне сярод жыхароў раёна.

Алена ЛЯНКЕВІЧ, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:
— Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе грамадзянам права на працу, як найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека, а таксама права на выбар прафесіі, род заняткаў і работу ў адпаведнасці з прызваннем, здольнасцямі, адукацыяй, прафесійнай падрыхтоўкай і з улікам грамадскіх патрэб, права на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы.
Менавіта права на працу — аснова ўсіх сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян. Дзяржавай прадпрымаюцца неабходныя меры па забеспячэнні сацыяльных гарантый занятасці працоўных і рэалізацыі кожным грамадзянінам свайго канстытуцыйнага права на працу. З гэтай мэтай ажыццяўляецца комплекс арганізацыйных, сацыяльных, эканамічных і прававых мер па паляпшэнні выкарыстання працоўных рэсурсаў, стварэнні агульнадзяржаўнай сістэмы працаўладкавання, пераабучэння і прафарыентацыі насельніцтва. Менавіта на гэта накіраваны і Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства”.
З пачатку бягучага года ў нашым раёне працаўладакавана 908 чалавек (165,1% ад прагнознага паказчыка на год), прычым 549 з іх былі беспрацоўнымі. Некаторыя прайшлі пераабучэнне, атрымалі новую прафесію, прычым за дзяржаўныя сродкі, і зараз працуюць на карысць сваёй сям’і, раёна.
Пры райвыканкаме створана камісія па са­дзейнічанні ў працаўладкаванні беспрацоўным грамадзянам. У выніку яе работы па стане на 1 снежня сваё рабочае месца знайшлі 164 чалавекі, 76 — прынялі ўдзел у грамадскіх аплачваемых работах, 5 — накіраваны на пераабучэнне.
Садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай, рамеснай дзейнасці, а таксама дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму з аказаннем фінансавай падтрымкі шляхам прадастаўлення субсідый аказана 8 беспрацоўным (133,3% ад прагнознага паказчыка на год).

Леанід ЯРКОВІЧ, інжынер бюро механізацыі ДРБУ-197, дэпутат раённага Савета дэпутатаў па Кіраўскай выбарчай акрузе №12:
— Галоўным элементам у сістэме абароны правоў чалавека з’яўляецца дзяржава. Грамадзяне незалежна ад сацыяльнага становішча, нацыянальнай прыналежнасці, полу, веравызнання, адукацыі і іншых адрозненняў маюць роўныя магчымасці па рэалізацыі правоў і свабод, замацаваных у Канстытуцыі.
Хутка, а дакладней 18 лютага 2018 года, беларусы змогуць скарыстаць яшчэ адно сваё, лічу, вельмі важнае, канстытуцыйнае права — свабодна выбiраць i быць выбранымi ў дзяржаўныя органы на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.
Удзел у такой грамадска-палітычнай кампаніі, як выбары, выяўляе нашу свядомасць, грамадзянскую сталасць. Думаю, кожны разумее, што далучыць свой голас да тых, хто не абыякавы да лёсу беларускага народу, Беларусі.
Многія імкнуцца дапамагчы сваёй краіне сумленнай працай, талентам, дасягненнямі ў розных галінах жыцця.
Сустракаючыся са сваімі выбаршчыкамі, заўсёды тлумачу, што ніякія заклікі да беспарадкаў і байкоту выбараў, несанкцыянаваныя мітынгі, шэсці ці пікеты ніколі не прывядуць да паляпшэння жыцця людзей.
Права выбіраць — неад’емнае, і ніхто не павінен гэтаму перашкаджаць. Менавіта падчас выбараў мы маем магчымасць даручыць адстойваць нашы інтарэсы і запыты людзям, якім мы давяраем, якія бу­дуць жыць спадзяваннямі не толькі на лепшую асабістую будучыню, а наогул імкнуцца да замацавання за Беларуссю статуса лепшай краіны ў свеце.

Караліна СВІРЫД, настаўнік інфарматыкі СШ №1 г.Кіраўска:
— На сённяшні дзень права на працу — адно з самых актуальных для чалавека. Працуючы, мы забяспечваем сябе матэрыяльна, рэалізуем нашы магчымасці, дасягаем поспеху. Дзякуючы працы, мы развіваемся, уліваемся ў грамадства, уносім свой уклад у агульную справу.
Цяперашняму пакаленню складана ўявіць тыя часы, калі, напрыклад, жанчыны не мелі права працаваць, або калі працоўны дзень у людзей быў занадта доўгім. Зараз кожны можа заняцца любімай справай, выкананне якой рэгулюецца разнастайнымі правіламі і прававымі актамі.
У гэтым годзе я скончыла МДУ имя А.А.Куляшова і па размеркаванні была накіравана ў родную школу, дзе цяпер працую настаўнікам інфарматыкі. Прыйшоўшы сюды, я, як і любы навічок, сутыкнулася з некаторымі складанасцямі, да таго ж, мае былыя настаўнікі сталі маімі калегамі. Але хваляванні былі дарэмнымі — калектыў прыняў мяне добра, любы педагог заўжды дапаможа шчырым словам і парадай. Працаваць вельмі падабаецца, бо я займаюся тым, што мне па душы.

Алена СЯМЁНАВА, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Жыліцкай СШ:
— Мяркую, што мае правы як грамадзянкі Рэспублікі Беларусь гарантавана абаронены. Выбрала прафесію па сваім жаданні, бясплатна атрымала вышэйшую адукацыю, была забяспечана першым рабочым месцам. Займаюся выхаваннем школьнікаў, вучу іх любіць і шанаваць родную беларускую мову, нашу прыгожую Беларусь.
У нашай школе надаецца належная ўвага вывучэнню Канстытуцыі краіны, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Гэтаму спрыяе правядзенне Дзён прававых ведаў, класных гадзін па адпаведных тэмах.
Кожны з нас, як грамадзянін, павінны не толькі ведаць свае правы, але і добрасумленна выконваць свае абавязкі, адказна адносіцца да сваёй работы, прыроды, увогуле — да сваёй краіны.

 

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024