“Кіравец” — надзейная крыніца інфармацыі (бліц-апытанне жыхароў Кіраўшчыны)

Кировец

Дзейнасць мясцовых органаў улады, арганізацый і прадпрыемстваў, поспехі працоўных калектываў і вядомых землякоў, грамадскае, культурнае, спартыўнае жыццё раёна, мерапрыемствы, якія праходзяць на Кіраўшчыне і іншыя тэмы знаходзяць сваё адлюстраванне на старонках “раёнкі”. Таксама чытачы з першых вуснаў атрымліваюць кансультацыі спецыялістаў, актуальную інфармацыю ад супрацоўнікаў розных службаў, карысныя і цікавыя звесткі.
Пра гэта супрацоўнікі рэдакцыі чуюць падчас сустрэч з насельніцтвам, а таксама бяруць на заметку розныя парады чытачоў, пажаданні.
Днямі мы правялі бліц-апытанне сярод падпісчыкаў і даведаліся, чым іх прываблівае “Кіравец”, і што яны цэняць у ім больш за ўсё.

Раіса РУСЕЦКАЯ, пенсіянерка, г.Кіраўск:
— Цікава чытаць пра тое, што зараз адбываецца ў нашым раёне, чым жыве моладзь. На жаль, ужо не так часта мы, старэйшае пакаленне, можам выбрацца з дому, сустрэцца са знаёмымі, наведаць якое-небудзь мерапрыемства, а на старонках газеты часта бачыш знаёмыя прозвішчы равеснікаў, іх дзяцей, унукаў — пачытаеш, і вось ужо ведаеш, хто як жыве.
Калі трэба што купіць ці адрамантаваць, дапаможа раздел рэкламы. У мяне пяцёра дзяцей, а зараз ячшэ 12 унукаў і 1 праўнук, таму я звяртаю ўвагу на артыкулы пра выхаванне, ільготы мнагадзетным семьям і інш. Як былы бухгалтар, заўсёды цікаўлюся матэрыяламі пра эканамічныя навіны раёна.

Уладзімір ДРОЗД, машыніст помпавай станцыі УКП “Жылкамгас”, п.Скачок:
— Усё сваё жыццё выпісваю “Кіравец”. Дзяку­ючы яму я заўсёды ў курсе навін горада і раёна: узвялі будынак, адкрылі новы магазін, адбылося мерапрыемства — усё гэта на старонках газеты. Вельмі карысная інфармацыя на тэму бяспекі жыццядзейнасці — аб карыстанні электрапрыборамі, асцярожнасці на дарозе і ў цёмны час і іншае. Мне, як бацьку, не толькі важна ведаць гэта самому, але і паказваць прыклад сваім дзецям.

Соф’я СТАРАВОЙТАВА, пенсіянерка, г.Кіраўск:
— Нават не памятаю, калі пачала выпісваць “Кіравец”, так даўно гэта было. На старонках “раёнкі” можна знайсці шмат інфармацыі пра некаторыя палітычныя і грамадскія падзеі, рэформы. Заняўшыся хатнімі справамі, не заўсёды ўключаеш тэлевізар, а газета кожны раз чакае на стале. Любому чалавеку хочацца ведаць свае правы ў той ці іншай сітуацыі. У гэтым дапамогуць кампетэнтныя спецыялісты, якія з пункту гледжання закона растлумачаць усё, што цікавіць, а атрыманая інфармацыя не забудзецца, бо будзе заўсёды пад рукамі. А яшчэ радуе кампактная тэлапраграмма.

Мы — з раёнкай!

З «раёнкай» жыць
нам цікавей,
Чытаем яе
ўсім народам,
Жадаем,
каб і надалей
Тыраж яе рос
год ад года!
Без “Кіраўца”
мы — нікуды —
Як сад без дрэў
ці дом без вокнаў,
А з ім мы ведаем заўжды
Пра ўсё, што робіцца навокал.
Пра ўсе цікавыя падзеі,
Пра творчасць нашых землякоў,
Іх летуценні і надзеі
І пра жыццё з усіх бакоў.
Інфармацыйныя калонкі
Пра ўсё, цікавіцца хто чым,
І тэматычныя старонкі
Усе вабяць зместам нас сваім.
Асобны дзякуй фотакорам,
Іх творчасць даспадобы ўсім,
Прыцягне позірк наш прасторам
Жыццёвых з’яў, густам сваім.
Каб табе ведаць пра ўсё гэта,
Не трэба думаць і гадаць,
Чытай раённую газету —
Не будзе часу сумаваць!

Галіна Спірыдонава, г.Кіраўск.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.