Уключае агні Чыгірынская ГЭС…

Чигир ГЭС-2

Чигир ГЭС-1

Калектыў Чыгірынскай ГЭС складаецца з 9 чалавек, якія займаюцца эксплуатацыяй і абслугоўваннем электраабсталявання станцыі: забяспечвае работу электрагенератараў, што выпрацоўваюць пераменны ток, а таксама сочыць за верхнім і ніжнім узроўнямі вады на дамбе вадасховішча.

Узначальвае гэты невялікі, але згуртаваны і адказны калектыў начальнік ГЭС Рыгор Яўрасаў, які працуе на станцыі ўжо больш за 30 гадоў, пачаўшы сваю працоўную дзейнасць з пасады дзяжурнага электраманцёра. Амаль столькі ж прысвяціў працы тут слесар Уладзімір Садоўскі. Дзяжурны галоўнага шчыта кіравання Аляксандр Сушчынскі (на верхнім здымку) працуе на электрастанцыі ўжо 28 гадоў, 5-ы год у калектыве слесар Максім Грачанік (на ніжнім здымку). Варта таксама адзначыць добрасумленнага і адказнага кладаўшчыка Тамару Даманцэвіч — адзіную жанчыну ў мужчынскім калектыве. За свае працоўныя дасягненні работнікі Чыгірынскай ГЭС штогод адзначаюцца граматамі Бабруйскіх электрычных сетак і РУП «Магілёўэнерга».
І, вядома ж, назаўжды ў памяці калектыву застануцца людзі, якія працавалі на карысць Чыгірынскай ГЭС папярэднія гады. Гэта ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Сівакоў, кавалер ордэнаў Працоўнай Славы II і III ступеней Фёдар Іваноў, ветэраны працы Мікалай Акулаў, Мікалай Савосценка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.