Адзіны дзень інфармавання
Адзіны дзень інфармавання пройдзе ў раёне ў чацвер, 18 студзеня бягучага года на тэму: “Харчовая бяспека — састаўная частка нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і ключавая ўмова ўстойлівага развіцця дзяржавы. Перспектывы развіцця харчовага комплексу краіны”.
Будуць таксама абмеркаваны пытанні: “Старонкі слаўнай гісторыі: да 80-годдзя Магілёўскай вобласці”; “Аб прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін”.
Інфармацыйнапрапагандысцкія групы райвыканкама пабываюць у працоўных калектывах, правядуць сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства.