Апраўдаць давер выбаршчыкаў — да такой мэты імкнецца ў рабоце дэпутат з Кіраўска Таццяна Арцюхова

Апраўдаць давер выбаршчыкаў — да такой мэты імкнецца ў рабоце дэпутат з Кіраўска Таццяна Арцюхова

Артюхова-1

 

Выбаршчыкі па Кіраўскай выбарчай акрузе №3, калі ў іх узнікае якая-небудзь праблемная сітуацыя, спрэчнае пытанне, вырашыць якія самастойна яны не ў сілах, нярэдка звяртаюцца за дапамогай да свайго дэпутата Таццяны Арцюховай, якая выслухае і зробіць усё магчымае, каб дапамагчы людзям. Пра свае будні дэпутат раеннага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання Таццяна Віктараўна расказала рэдактару інтэрнэт-рэсурса “Кіраўца”:
— Дзейнасць дэпутата накіравана на развіццё мясцовага самакіравання, вырашэнне штодзённых патрэб і запытаў людзей. Важнымі з’яўляюцца пытанні добраўпарадкавання і навядзення парадку.
Згодна графіка кожны чацвер ажыццяўляю прыём грамадзян, але часта гэтым днём не абмяжоўваюся — людзі могуць звярнуцца да мяне ў любы час, нават пры сустрэчы прама на вуліцы.
Патрэба дапамагаць людзям прадыктавана маёй прафесіяй: раней працавала выхавальнікам, а цяпер узначальваю калектыў дзіцячага ясляў-садка №4. Па рабоце я заўсёды маю зносіны з дзецьмі, іх бацькамі, калегамі. Нярэдка трэба штосьці растлумачыць, даць параду, падзяліцца вопытам. Вельмі важнае тут уменне выслухаць кожнага, пастарацца дапамагчы.
Адной з важнейшых задач у мінулым годзе была работа ў межах рэалізацыі дэкрэта №3 “Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства”, у якой дэпутаты прынялі актыўны ўдзел. Успамінаецца выпадак, калі да мяне звярнуўся грамадзянін з просьбай аб дапамозе ў працаўладкаванні. Тады прыйшлося прыкласці нямала намаганняў, і ў выніку работа была яму прадастаўлена. Прыемна было чуць словы падзякі і ўсведамляць тое, наколькі добрую справу ты зрабіў.
Адна з работніц дзіцячага ясляў-садка №4 звярнулася з просьбай аб аказанні дапамогі бацьку інваліду-калясачніку, уладкавання пандуса ў доме. Варта было толькі звярнуцца ў адпаведныя інстанцыі, і нас пачулі.
Мне падабаецца мая грамадская работа, падабаецца прыносіць карысць людзям. З добрым настроем бяруся за любую справу. Калі мяне спытаюць, колькі часу надаю дэпутацкай дзейнасці, то не змагу адказаць дакладна. Я не падзяляю час на асабісты і працоўны. Калі праводзіш яго з карысцю для іншых, не адчуваеш ні стомленасці, ні раздражнення.
Маё дэпутацкае бачанне жыцця ў наступным: чалавек павінен быць паспяховым і запатрабаваным, сям’я — шчаслівай, раён — дынамічна развівацца і быць камфортным для людзей, а ўзровень жыцця — годным. Усе, нават самыя складаныя задачы, будуць паспяхова вырашацца, калі мы будзем укладаць у гэта свае сілы, дапамагаць адзін аднаму.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024