Няштатны карэспандэнт «Кіраўца» піша ў «раёнку» паўстагоддзя!

Лук Люда-3

50 лет тому назад в наш городской поселок на работу в «Межколхозстрой» приехала после окончания техникума молодая, красивая девушка Людмила Асонова. И сразу же началось ее сотрудничество с районной газетой «Кіравец», которое длится и по сей день. Правда, сейчас все знают ее как Людмилу Луканович.

Лук Люда-2

Казалось бы, профессия и занимаемая должность не требовали творческого мышления и умения писать очерки. Вначале Людмила работала мастером подсобного производства в местной строительной организации, а затем более 30-ти лет — инженером по технике безопасности в отделе образования. Должность ответственная, основанная на практических умениях и навыках, от которых зависит здоровье и жизни людей. Но живой интерес к человеку труда, его интересам и нуждам, наблюдательность и готовность помогать, доброжелательность и просто природный дар позволили ей стать внештатным корреспондентом «районки», а спустя некоторое время окончить отделение журналистики университета марксизма-ленинизма.
О многих сказала через газету свое доброе слово Людмила Луканович. В каж­дом человеке, порой самом обычном, она видит, прежде всего, что-то отличительное, доступное только ее взгляду. Будучи замечательной хозяйкой, заботливой и любящей женой, ма­терью, свекровью и бабушкой, все эти качества она выделяет у героев своих рассказов. 
Работая с Людмилой Михайловной в отделе образования, коллеги ценили ее активное участие в делах коллектива (будь то благоустройство, помощь колхозу в уборке урожая, организация праздника и др.), уважали за неравнодушие, простоту в общении, умение создавать уют и видеть красоту даже в самых простых вещах. 
Даже находясь на пенсии, Людмила Луканович ведет активную общественную жизнь: является председателем районной организации ОО «Белорусское товарищество инвалидов», руководит клубом «Подружка Осень» при РЦСОН, вместе с коллегами организовывает совместные ветеранские встречи, пишет материа­лы в газеты «Кіравец» и «Друг пенсионера».
Спасибо Вам, Людмила Михайловна, за возможность узнать людские судьбы. Пусть Ваши творческие планы и идеи не заканчиваются, а для их осуществления найдутся силы, оптимистичное настроение, любовь и внимание близких и дорогих людей.
Любовь ЛАЗАКОВИЧ, ветеран педагогического труда.

Лук Люда-1

Паўстагоддзя з “раёнкай”!

Як хутка ляціць час!.. Цяжка паверыць у гэтую лічбу, але факт застаецца фактам: 1 лютага споўніцца 50 год, як з “Кіраўцам” супрацоўнічае няштатны карэспандэнт Людміла Лукановіч. Прыйшоўшы аднойчы ў рэдакцыю з матэрыялам пра калектыў кіраўскіх будаўнікоў, у якім працавала на той час, так і засталася добрым яе сябрам, і вось ужо паўстагоддзя яе артыкулы, замалёўкі, апавяданні перыядычна з’яўляюцца на старонках “раёнкі”.
Людміла Міхайлаўна бясспрэчна і па праву з’яўляецца самым “грунтоўным” па “стажу” няштатным карэспандэнтам “Кіраўца”. Як сама адзначае, піша па загаду душы і сэрца. І гэта тонкі і справядлівы троп, бо прымусіць сябе штосьці напісаць, каб гэта адпавядала патрабаваням газетнага матэрыялу, пэўна, немагчыма. Тут трэба мець асаблівае натхненне, пэўную долю таленту, умець убачыць тое, што, магчыма, не кожны можа заўважыць.
Піша Людміла Міхайлаўна аб усім. Тэмы для сваіх апавяданняў, замалёвак бярэ з самога жыцця. І заўсёды ў цэнтры ўвагі застаецца чалавек — яго лёс, непаўторнаць характару, працавітасць, душэўнасць. Нездарма многія матэрыялы нашага няштатнага аўтара публікуюцца пад рубрыкай “Дом і гаспадар”. Цікавасцю вызначаюцца артыкулы пра прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, вядомых ў раёне людзей.
Творчае захапленне па сутнасці стала для Людмілы Лукановіч другой, неафіцыйнай прафесіяй, другім “я”. Для супрацоўнікаў рэдакцыі яна заўсёды — жаданы госць, як гаворыцца, свой чалавек!
Мы шчыра віншуем Людмілу Міхайлаўну са знакавым — для яе і рэдакцыі — жыццёвым рубяжом. Зычым нашаму актыўнаму селькору моцнага здароўя, бадзёрасці, творчага натхнення і, як сапраўднаму журналісту, вострага пяра. Спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва, у чым, прынамсі, нават і не сумняваемся! 
Рэдакцыя “Кіраўца”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.