Самыя папулярныя дзіцячыя імёны на Кіраўшчыне

Самыя папулярныя дзіцячыя імёны на Кіраўшчыне

Имена

Калі ўсе перажыванні, звязаныя са з’яўленнем на свет дзіцяці, прайшлі, перад бацькамі паўстае вельмі важнае пытанне: якое імя даць малышу? І сапраўды, пытанне гэта даволі сур’ёзнае: імя — першы падарунак, калі не лічыць самога жыцця, і падарунак гэты, калі верыць гараскопам, можа па-рознаму паўплываць на свайго ўладальніка, яго далейшы лёс.
Бацькам пры выбары “моднага” імя для дзіцяці трэба быць акуратнымі, бо час мяняецца, мода хутка праходзіць, а імя застанецца на ўсё жыццё.
У аддзел ЗАГС райвыканкама і сельскія выканаўчыя камітэты па пытаннях рэгістрацыі дзяцей за мінулы год звярнулася 174 грама­дзяніна.
Як растлумачыла начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Наталля Хахол, у Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і запісана, што ўласнае імя дзіцяці даецца са згоды бацькоў. Дзіцяці можа быць дадзена не больш як два ўласных імя. Імя, запісанае ў запісе акта аб нараджэнні першым, лічыцца асноўным. Дзяржаўны орган, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, не мае права адмовіць у прысваенні дзіцяці абранага бацькамі імя, калі толькі яно не супярэчыць грамадскай маралі і нацыянальным традыцыям. У сваю чаргу, пры рэгістрацыі работнік ЗАГСа можа толькі звярнуць увагу бацькоў на тое, што абранае імі імя можа прынесці дзіцяці ў будучым пэўныя нязручнасці. Напрыклад, з’яўляюцца ў бацькоў-беларусаў дзеці з імёнамі Габрыэла, Нікалас. Яны, бясспрэчна, прыгожыя, але ў пагоні за модай бацькам варта задумацца, як імя будзе спалучацца з імем па бацьку і прозві­шчам дзіцяці.
Бываюць выпадкі, калі малыша называ­юць немілагучным, выдуманым імем, якое нават цяжка вымавіць. У гэтым выпадку дарослым варта задумацца пра тое, што дзіця, пасталеўшы, пачне яго саромецца.
Псіхіятры ўстанавілі, што людзі з пацешнымі і дзіўнымі імёнамі ў чатыры разы больш за астатніх схільныя да розных псіхічных комплексаў. Дзіця з імем, якое выклікае насмешкі, з малых гадоў знаходзіцца ў абарончай пазіцыі, вымушана змагацца за нармальнае стаўленне да сябе, што фарміруе пэўныя рысы характару. Варта тройчы падумаць, перш чым назваць дзіця Апалінарыем або Герай.
Як адзначыла Наталля Хахол, дадзенае кодэксам права прысвойваць дзіцяці падвойнае імя ў нашым раёне летась на практыцы не скарыстаў ніхто. Магчыма, таму, што не існуе звычаю прысвойваць двайныя імёны ні ў праваслаўнай рэлігіі, якую прызнае большасць жыхароў раёна, ні ў нацыянальных традыцыях беларусаў.
Самымі папулярнымі імёнамі ў нашым раёне ў адышоўшым годзе для хлопчыкаў былі: Ілья, Мікіта, Яўгеній, Іван, Максім, Мацвей і Яраслаў. Не губляе сваёй актуальнасці мода на стараславянскія імёны: Ігнат, Захар, Назар, Платон, Дарафей, Цімафей, Сцяпан, Ягор. Сярод рэдкіх імёнаў, якімі назвалі ў бягучым годзе сваіх дзяцей жыхары раёна, — Герман, Гардзей, Веніямін, Данііл, Дзямід. Толькі па аднаму хлопчыку сталі носьбітамі папулярных раней імёнаў Аляксандр, Вячаслаў, Станіслаў, Кірыл.
Дзяўчынак часцей называлі Сафіяй, Аляксандрай, Ксеніяй, Арынай, Валерыяй, Дар’яй, Евай і Алісай.
Некалькі маленькіх прыгажунь атрымалі цудоўныя, але ўжо крыху падзабытыя імёны: Паліна, Ульяна, Ганна, Варвара, Кацярына, Лізавета, Марыя і Таццяна. Некаторыя бацькі вырашылі быць больш арыгінальнымі, назваўшы сваіх дачок Мілаславай, Стэфаніяй, Камілай, Агатай, Алізай, Ясеніяй, Сняжанай, Віталінай, Златай і Златаславай. Па адной дзяўчынцы сталі носьбітамі папулярных раней імёнаў Надзея, Тамара, Васіліса, Вера, Вікторыя. Галоўнае, каб ва ўсіх было шчаслівае жыццё ў коле любімых людзей.

Последние новости

Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024