VI Пленум Кіраўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК меў фармат “два ў адным”

VI Пленум Кіраўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК меў фармат “два ў адным”

Профсоюз-1

Профсоюз-2

Чарговы, VI Пленум раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, які прайшоў на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, меў фармат “два ў адным”. Рабоце самога Пленума папярэднічаў семінар-вучоба, на які былі запрошаны члены райкама прафсаюза работнікаў АПК, старшыні прафсаюзных камітэтаў сельгасарганізацыі і ўстаноў раёна.
Удзел у рабоце семінара-вучобы і Пленума прынялі загадчык арганізацыйна-кадравага аддзела Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Генадзь Шпакоўскі, галоўны прававы інспектар працы Магілёўскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Максім ­Ішчанка.
Падобнае мерапрыемства ў нашым раёне праводзіцца ў другі раз. Як адзначалася, у сваёй штодзённай рабоце старшыні прафкамаў сутыкаюцца з рознымі пытаннямі рознага кшталту. Кампетэнтна на іх могуць даць тлумачэнні адпаведныя спецыялісты. Зыходзячы з паступаемых зваротаў, тэлефонных званкоў з пытаннямі ў райкам прафсаюза работнікаў АПК, і былі запрошаны на семінар прадстаўнікі розных служб з тым, каб даць тлумачэнні.
Пачалося мерапрыемства з прыемнага моманту: Генадзь Шпакоўскі ўручыў галоўнаму бухгалтару райкама прафсаю­за работнікаў АПК Наталлі Рымаравай Ганаровую грамату рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК за шматгадовую добрасумленную працу, актыўную работу.
У ліку асноўнага пытання, на якім спыніў увагу ўдзельнікаў семінара-вучобы Максім Ішчанка, было састаўленне, унясенне змяненняў і дапаўненняў у калектыўны дагавор. Па словах прававога інспектара, менавіта калектыўны дагавор з’яўляецца асновай ўзаемадзеяння адміністрацыі і прафкама і ўключае ў сябе дадатковыя гарантыі ў галіне працоўных адносін. Сюды ўваходзяць розныя льготы і сацыяльныя гарантыі пры прадастаўленні працоўнага водпуску, пры звальненні, у тым ліку, па скарачэнні штатаў. Паводле калектыўнага дагавору, па ўзгадненні з прафкамам размяркоўваюцца сродкі матэрыяльнага заахвочвання, прэміявання работнікаў, устанаўлення надбавак, аказання матэрыяльнай дапамогі.
Асаблівая ўвага падчас семінара-вучобы была звернута на неабходнасць умацавання фінансавага становішча прафарганізацый, удасканалення сістэмы калектыўных дагавораў. Яны павінны садзейнічаць матывацыі высокапрадукцыйнай працы, павышэнню жыццёвага ўзроўню работнікаў, стварэнню на вытворчасці здаровых і бяспечных умоў працы, дадатковых ільгот і гарантый для павышэння прэстыжнасці працы ў сельскагаспадарчай галіне.
На выніках работы раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК і першасных прафсаюзных арганізацый за 2017 год, стане і мерах па ўдасканаленні работы камітэтаў прафсаюза і гаспадарчых органаў раёна па захаванні патрабаванняў аховы працы, заканадаўчых актаў і стварэнні належных умоў працы і быту для працаўнікоў спыніўся ў сваім дакладзе старшыня райкама прафсаюза Віктар Ставер.
Як ён адзначыў, у справаздачным перыядзе райкам прафсаюза і прафсаюзныя камітэты трымалі ў цэнтры ўвагі пытанні абароны прафесійных інтарэсаў розных катэгорый работнікаў, удасканалення сістэмы і памераў аплаты працы, стварэння належных умоў для работы і адпачынку працуючых, захавання заканадаўства, правілаў і норм аховы працы, арганізацыі аздараўлення дзяцей і шэраг іншых.
Стала добрай традыцыяй правядзенне на раённым узроўні спаборніцтваў на сяўбе, уборцы ўраджаю, нарыхтоўцы кармоў. З мэтай прапаганды перадавога вопыту, павышэння маральнай і матэрыяльнай зацікаўленасці працаўнікоў праводзіліся раённыя конкурсы аператараў машыннага даення, тэхнікаў-асемянатараў.
Па словах Віктара Ставера, неабходна істотна ўмацаваць фінансавы стан сельскагаспадарчых арганізацый, забяспечыць далейшы рост матэрыяльнага і сацыяльнага дабрабыту працаўнікоў вёскі. Задача вельмі няпростая, але выканальная, дзякуючы наяўнасці ў нашым раёне добрасумленных, працавітых, дысцыплінаваных і адказных работнікаў на ўсіх узроўнях. Задача прафсаюзнага актыву раённай арганізацыі — праводзіць сярод працаўнікоў растлумачальную работу, накіраваную на забеспячэнне працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, добрасумленнага выканання працоўных абавязкаў, павышэнне якасці атрыманай прадукцыі, у мэтах росту прадукцыйнасці працы і, адпаведна, заработнай платы. Неабходна актыўна прыцягваць работнікаў да абмеркавання пытанняў перспектыў развіцця сельгасарганізацый і прадпрыемстваў, іх эканамічнага становішча, выканання бягучых задач.
Упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемстваў, гаспадарак і арганізацый сумесна з прафсаюзнымі камітэтамі праводзіцца пэўная работа, накіраваная на паляпшэнне ўмоў працы, прафілактыку вытворчага траўматызму, забеспячэнне работнікаў належнымі санітарна-бытавымі ўмовамі. Канстатавалася, што нямала зроблена па навядзенні парадку на тэрыторыях сельгаспрадпрыемстваў, па абсталяванні пакояў для адпачынку мэбляй і бытавой тэхнікай.
У арганізацыях і сельгаспрадпрыемствах укаранёна сістэма ўпраўлення аховай працы, практычна ўсе яны ўкамплектаваны спецыялістамі па ахове працы, якія прайшлі навучанне на базе Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі, на курсах павышэння кваліфікацыі па пытаннях аховы працы, пажарнай і транспартнай бяспекі.
“Па многіх накірунках работы прафсаюзы дасягнулі неблагіх вынікаў, што, у сваю чаргу, садзейнічала сацыяльна-эканамічнаму развіццю сельгасарганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна. Аднак, нельга спыняцца на дасягнутым. Нам па сілах зрабіць многае, калі мы будзем працаваць разам, арганізавана і штодзённа”, — такімі словамі завяршыў сваё выступленне Віктар Ставер.
Усімі выступаючымі ў спрэчках дзейнасць, якую праводзіла раённая прафсаюзная арганізацыя работнікаў АПК на працягу справаздачнага перыяду, была прызнана здавальняючай.
Самы галоўны кры­тэрый работы любой арганізацыі, як падкрэсліў загадчык арганізацыйна-кадравага аддзела Магілёўскага абкама прафсаю­за работнікаў АПК Генадзь Шпакоўскі, — гэта псіхалагічны клімат у калектыве і задавальненне людзей умовамі працы. Калі працаўнікі адчуваюць клопат, калі бачаць, што іх пытанні знаходзяць вырашэнне, яны аб’ядноўваюцца.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024