Чаму я ўдзельнічаю ў мясцовых выбарах — бліц-апытанне жыхароў Кіраўшчыны

Чаму я ўдзельнічаю ў мясцовых выбарах — бліц-апытанне жыхароў Кіраўшчыны

Блиц-опрос

Выбаршчыкам Кіраўшчыны трэба вырашыць, хто будзе прадстаўляць іх інтарэсы ў мясцовых Саветах дэпутатаў. Некаторыя ўжо прынялі ўдзел у датэрміновым галасаванні, а іншыя толькі рыхтуюцца да важнай палітычнай падзеі гэтага года.
Мы запыталі ў кіраўчан, чаму яны ідуць на мясцовыя выбары і чаго ад іх чакаюць.

Галіна Васільеўна КАРАНКЕВІЧ, ветэран Вялікай Айчыннай вайны:
— Я заўсёды прымаю ўдзел у выбарах, не стануць выключэннем і сёлетнія — у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Як грамадзянін сваёй краіны, лічу, што нельга быць у баку ад важных палітычных падзей. Хто, як ні мы самі, вырашаем сваю будучыню, будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў.
У свой час наш народ змагаўся за свае правы, за мірнае неба над галавой, за свабоду і незалежнасць. Зараз права выбіраць і быць абраным нам гарантавана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, і не скарыстацца ім недаравальна.
Атрымаўшы інфармацыйныя матэрыялы, а потым — раённую газету “Кіравец” я прачытала пра кожнага кандыдата ў дэпутаты як абласнога, так і раённага Саветаў дэпутатаў. Прыемна, што прадстаўляць нашы інтарэсы будуць людзі дастойныя і адказныя, мяркуючы па аўтабіяграфічных дадзеных.
Хочацца спадзявацца, што тыя, хто будзе выбраны дэпутатам абласнога і раённага ўзроўняў, стануць сапраўднымі абаронцамі інтарэсаў простых людзей і мы зможам разлічваць на іх падтрымку.
Мяркую, што жыхары Кіраўшчыны зробяць правільны выбар, і сярод выбраных дэпутатаў будуць сумленныя, прыстойныя людзі, якія ўмеюць трымаць сваё слова, здольныя бачыць на перспектыву і станоўча вырашаць узнікаючыя праблемы.

Валянціна КЛІМОВІЧ, Ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна, аператар машыннага даення ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” узнагароджаная ордэнам Пашаны, медалём “За працоўныя заслугі”:

— Да выбараў стаўлюся з вялікай адказнасцю: пастаянна сачу за інфармацыяй, якая тычыцца кандыдатаў у дэпутаты з тым, каб зрабіць правільны выбар. Бо ад таго, за каго мы прагаласуем, залежыць, як далей будзе развівацца наша Кіраўшчына, Магілёўская вобласць і краіна ў цэлым. Хацелася б заклікаць выбаршчыкаў раёна, каб не былі абыякавымі да гэтай важнай падзеі і аддалі свае галасы за тых людзей, з якімі ў далейшым будзем разам вырашаць узнікшыя праблемы, чыя работа прынясе найбольшы плён.
Несумненна, для выбаршчыкаў важна бачыць дэпутатамі мясцовых Саветаў граматных кіраўнікоў, а таксама аўтарытэтных людзей, якія маюць жыццёвы вопыт, ведаюць, чым жыве наш рэгіён.
Усім нам хочацца, каб на вуліцах і ў дварах дамоў населеных пунктаў было чыста, каб не ўтвараліся стыхійныя звалкі, каб ладзілі паміж сабою суседзі, каб не перашкаджалі нармальнаму жыццю п’ янства і дармаедства, каб былі шчаслівымі дзеці, а ў сем’ях панавалі згода і дабрабыт. Але кожны павінен разумець, што, якім бы актыўным ні быў выбраны дэпутат, яму без нашай падтрымкі і дапамогі не справіцца з вырашэннем праблемных пытанняў.
Вельмі імпануе тое, што значныя змены адбываюцца ў сельскагаспадарчай галіне нашага раёна, дзе працую звыш 30 гадоў. За гэты працяглы час ніводнага разу не пашкадавала аб сваім выбары, мне вельмі падабаецца справа, якой займаюся. Атрыманню добрых паказчыкаў садзейнічае мэтанакіраваная работа кіраўніцтва і спецыялістаў гаспадаркі па тэхнічным пераўзбраенні і мадэрнізацыі вытворчасці, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, стварэнні належных умоў працы і быту.
Радуе, што сённяшнія прадстаўнікі “Рассвета” працягваюць слаўныя традыцыі папярэдніх пакаленняў, дабіваюцца высокіх паказчыкаў, дзякуючы чаму іх праца высока ацэньваецца. Ганаруся, што нядаўна калектыў нашай гаспадаркі адзначаны Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і падарункавым сертыфікатам.
Сёлетні год абвешчаны ў нашай краіне Годам малой радзімы. Няхай жа кожны жыхар Кіраўшчыны самаадданай працай, вучобай, рознымі карыснымі справамі праслаўляе свой родны край, робіць яго яшчэ больш прыгожым, камфортным для пражывання!

Анжэла ІВАНОВА, мнагадзетная маці:
— Я іду на выбары, таму што хачу, каб мой голас быў улічаны пры падвядзенні вынікаў. Гэта маё права, мой абавязак. Мне не ўсё роўна, як далей будзе развівацца Беларусь, Кіраўшчына, якім будзе будучыня маіх дзяцей.
Іншы раз у нашым жыцці ўзнікаюць розныя праблемы сацыяльнага ці бытавога характару, нам неабходна парада ці падтрымка. Не ўсе хочуць адразу звяртацца ў райвыканкам ці да начальніка, а вось папрасіць аб дапамозе “свайго” дэпутата можа кожны. Вось дзеля гэтага і трэба ўдзельнічаць у выбарах, каб паміж органамі ўлады і людзьмі быў своеасаблівы “пасрэднік”, які зможа данесці да кіраўнікоў хвалюючыя грамадзян пытанні.
Мне, як маці трох дзетак, неабыякава, як будзе далей развівацца наша Кіраўшчына, як будзе працягвацца работа па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Менавіта праз выбар, які зробім 18 лютага, за каго аддадзім свой голас, мы ў нейкім сэнсе здольныя на гэта паўплываць.
Падчас сёлетніх выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў выбіраць ёсць з каго: сярод кандыдатаў — прадстаўнікі розных галін і прафесій, шмат моладзі, якой прадстаіць будаваць будучыню нашага краю.

 

Последние новости

Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Комитет госконтроля Могилёвской области информирует

23 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
В стране и мире

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024