Дэкрэт №1: меркаванні кіраўчан

Group of employee people. Business team isolated on white background.

Мы працягваем цікавіцца ў жыхароў раёна думкамі наконт дэкрэта №1.
Вераніка КАСЬМІНА, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама:
— Азнаёміўшыся з дэкрэтам №1, хачу падкрэсліць: мне здаецца правільным, што дапамагаць і садзейнічаць працаўладкаванню будзе менавіта мясцовая ўлада. Хто лепш за яе ведае сітуацыю ў рэгіёне? Асабліва важна, што ў дэкрэце сказана пра індывідуальны падыход да чалавека, бо ў кожнага — свая гісторыя, свае жыццёвыя абставіны, якія варта ўлічваць.
Акцэнт будзе зроблены на тое, што калі ў чалавека цяжкія абставіны, то яму абавязкова дапамогуць. А калі грамадзянін у працаздольным узросце, і няма ніякіх праблем са здароўем, а ён не працуе, то тут ужо справядліва ўзнікаюць пэўныя пытанні. На якой падставе дзяржава будзе яму дапамагаць рознымі субсідыямі? З такой пазіцыяй утрыманства я нярэдка сутыкаюся асабіста падчас работу з сем’ямі, якія знахо­дзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. На жаль, нярэдка законныя прадстаўнікі непаўналетніх лічаць, што лепш быць на ўліку ў службе занятасці і атрымліваць сацыяльную і адрасную дапамогу, чым заняцца пошукамі працы. У дэкрэце №1 прапісаны меры, якія будуць прымяняцца да такіх катэгорый грамадзян. І тым, хто можа, але не хоча працаваць прынцыпова, прыдзецца перагледзець жыццёвыя пазіцыі.
Кожны з нас павінен плаціць падаткі, бо яны ідуць на ахову здароўя, адукацыю, сацыяльныя патрэбы, у цэлым на развіццё дзяржавы. У гэтым і заключаецца важны сацыяльны аспект гэтага дэкрэта. Калі ёсць жаданне працаваць, то чалавек абавязкова ўладкуецца, сёння існуе шмат варыянтаў, а падтрымку ён заўсёды зможа атрымаць у мясцовай улады.
Калі разглядаць цяперашні дакумент, а таксама дэкрэт мінулага года па развіцці прадпрымальніцтва, то яны ставяць перад сабой адну задачу — даць людзям максімум магчымасцей рэалізаваць сябе.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.