Кіраўская раённая выбарчая камісія правяла трэнінг

Тренинг-1

Тренинг-2

Тренинг-3

У мінулы чацвер Кіраўская раённая выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання правяла трэнінг для старшынь, іх намеснікаў і сакратароў участковых выбарчых камісій, размешчаных на тэрыторыі раёна. Тэма трэнінга — “Свабодныя, дэмакратычныя выбары — празрыстыя працэдуры”. Ён быў арганізаваны ў раённым Доме культуры. 

Старшыня раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання Алена Сакадынец засяро­дзіла ўвагу прысутных на тым, што мэта трэнінгу — замацаваць у членаў участковых камісій практычныя навыкі па рэалізацыі патрабаванняў выбарчага заканадаўства, забеспячэнні дэмакратычнасці і транспарэнтнасці выбарчага працэсу, адкрытасці і празрыстасці падліку галасоў. Як адзначыла Алена Сакадынец, для шэрагу членаў участковых камісій гэта не першая выбарчая кампанія, яны маюць вопыт іх правядзення, але ёсць і новыя прадстаўнікі ў саставах камісій, гэты трэнінг асабліва ім будзе на карысць.
Усё падчас трэнінгу адбывалася ў рэжыме рэальных выбараў: у памяшканні быў змешчаны поўны набор абсталявання, матэрыялаў і дакументаў, неабходных для правядзення галасавання на ўчастку для галасавання ў адпаведнасці з патрабаваннямі выбарчага заканадаўства: уладкаваны рабочыя месцы для членаў участковай выбарчай камсіі, назіральнікаў, устаноўлены скрыні трох відаў: для датэрміновага галасавання, для галасавання ў дзень выбараў на ўчастку для галасавання і па месцы знаходжання выбаршчыкаў, а таксама кабіна для галасавання, металічны сейф, супраць
пажарныя сродкі і інш. Тут жа быў змешчаны інфармацыйны стэнд з належнай інфармацыяй.
Трэнінг праходзіў у форме дзелавой гульні ў тры этапы: датэрміновае галасаванне, галасаванне ў дзень выбараў (на ўчастку і па месцы знаходжання выбаршчыкаў), падлік галасоў і ўстанаўленне рэзультатаў галасавання. Гэта ажыццяўлялася на аснове мадэлявання і вырашэння сітуацый, якія могуць узнікнуць на ўчастку для галасавання ў дзень выбараў, падчас датэрміновага галасавання, арганізацыі галасавання па месцы знаходжання выбаршчыка.
Удзельнікі трэнінгу адказвалі на пытанні, атрымлівалі неабходную інфармацыю ад старшыні раённай выбарчай камісіі, іншых адказных асоб.
Напрыклад, быў акрэслены алгарытм дзеянняў членаў участковых камісій з назіральнікамі, прадстаўнікамі СМІ, пры ўзнікненні парушэнняў на ўчастку для галасавання, у выпадку розных сі­туацый з выбаршчыкамі і інш.
У цэнтры ўвагі былі пытанні дакладнасці складання спісаў выбаршчыкаў, планавання дзяжурстваў членаў участковых камісій на ўчастках для галасавання, афармлення пратаколаў і іншай дакументацыі.
Пытанні аховы грамадскага парадку, забеспячэння пажарнай бяспекі, сувязі на ўчастках для галасавання акрэслілі прадстаўнікі РАУС, РАНС, вузла электрасувязі.
Прадстаўнікі ўчастковых камісій адзначылі цікавы фармат правя­дзення трэнінгу, дзейснасць і безумоўную карысць такой формы работы.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024