На выбары — з пачуццём адказнасці

Капустино-выбор

На Капусцінскі ўчастак для галасавання №24 мнагадзетная мама Наталля Еўдакімава прыйшла з дачкой і двума сынамі. Галава сямейства Аляксандр Еўдакімаў, які працуе трактарыстам у КСУП “Ніва-Барсукі”, прагаласаваў датэрмінова. Апусціўшы ў урну для галасавання бюлетэнь, Наталля пракаменціравала па нашай просьбе, што значыць для яе ўдзел у гэтым мерапрыемстве, і якімі яна бачыць будучых дэпутатаў.

— Выбары — магчымасць праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю, паўплываць на вырашэнне праблемных сітуацый. Сёння я раблю выбар на карысць людзей, якія, перш за ўсё, выслухаюць, дапамогуць. Хочацца, каб у вёсцы і далей ствараліся ўмовы для маладых сем’яў з маленькімі дзецьмі, каб будучыя дэпутаты не толькі працавалі са зваротамі грамадзян, але і праяўлялі сваю ініцыятыву ў іх папярэджванні. Важна, каб гэтыя людзі ведалі, чым жывуць выбаршчыкі, былі ў курсе таго, што адбываецца ў іх выбарчых акругах.

Хочацца спадзявацца, што ўсе выбраныя дэпутаты ў мясцовыя Саветы дэпутатаў апраўдаюць нашы надзеі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.