Прадстаўнікі Кіраўшчыны — у ліку ўзнагароджаных

Прадстаўнікі Кіраўшчыны — у ліку ўзнагароджаных

Награды-1

У мінулую сераду ў Магілёве адбылося ўрачыстае ўшанаванне прадстаўнікоў розных галін дзейнасці, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Прыдняпроўскага краю. За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з 80-годдзем з дня ўтварэння рэгіёна старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі ўручыў ганаровыя граматы і падзякі аблвыканкама работнікам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, у ліку якіх — чацьвёра прадстаўнікоў Кіраўшчыны — аператар механізаваных ферм, жывёлагадоўчых комплексаў (па дарошчванні маладняку БРЖ) Святлана Гамершмідт, кандытар 6 разраду райспажыўтаварыства Таццяна Навумава, дырэктар ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне» Мікалай Чаранкоў і вадзіцель пагрузчыка гэтай жа арганізацыі Андрэй Хлапкоў.

Як адзначыў на пачатку ўрачыстасці Уладзімір Даманеўскі, у гісторыі Прыдняпроўскага краю былі і добрыя, і трагічныя моманты, якія закранулі ўсе бакі жыцця беларускага народа. Але людзі справіліся з усімі цяжкасцямі, набыўшы сваёй працай высокія ўзнагароды — ў 1967 годзе вобласць за актыўны ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне, поспехі ў аднаўленні і развіцці народнай гаспадаркі была ўзнагароджана ордэнам Леніна, у 1980-м Магілёў атрымаў ордэн Айчыны I ступені. Сярод ураджэнцаў Магілёўшчыны — і Героі Савецкага Саюза, і поўныя кавалеры ордэна Славы, Героі Сацыялістычнай Працы. «Такія ўзнагароды проста так не ўручаюцца, — падкрэсліў губернатар. — За дасягненнямі — пакаленні, якія праслаўлялі родны край і ўносілі неацэнны ўклад у яго развіццё».

Рэгіён сёння паказвае ўстойлівы рост вытворчасці прамысловай прадукцыі, адзначыў губернатар. Добрыя вынікі былі дасягнуты ў 2017-м годзе па экспарту тавараў і паслуг, а станоўчае сальда дзейнасці па знешніх пастаўках набліжаецца да Br1 млрд. «Гэта адзін з самых лепшых паказчыкаў у Беларусі, які сведчыць аб тым, што наша прадукцыя запатрабаваная, а меры, якія прыняты ў краіне і вобласці, даюць свой вынік», — заўважыў Уладзімір Даманеўскі. Ён павіншаваў узнагароджаных і адзначыў уклад кожнага з іх ва ўмацаванне эканомікі і далейшае планамернае развіццё Магілёўшчыны.

 

Награды-4

Святлана Міхайлаўна Гамершмідт працуе аператарам механізаваных ферм, жывёлагадоўчых комплексаў (па дарошчванні маладняку БРЖ) на жывёлагадоўчай ферме «Цяса» ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага», дзе 34 гады таму пачала сваю працоўную дзейнасць.

Адказна і якасна выконвае свае абавязкі, штогод павышае паказчыкі па прыбаўленні маладняку буйной рагатай жывёлы. Дапамагае ветэрынарам у правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў пры лячэнні жывёлы. Спецыяліст неаднаразова з’яўлялася прызёрам раённых, абласных, рэспубліканскіх спаборніцтваў у галіне жывёлагадоўлі і ўзнагароджвалася граматамі аблвыканкама, райвыканкама, заахвочвалася падзякамі і прэміямі ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага». Карыстаецца аўтарытэтам у калектыве

 

Награды-6

Награды-5Таццяна Мікалаеўна Навумава працуе кандытарам 6 разраду ў сістэме спажывецкай кааперацыі райспажыўтаварыства ўжо 36 гадоў.

У калектыве Т.М.Навумава — высокакваліфікаваны, умелы, дысцыплінаваны работнік, які творча ставіцца да справы. Імкнецца ўвасабляць ўсё новае і перадавое ў вытворчы працэс, ахвотна дзеліцца вопытам з маладымі кадрамі.

За шматгадовую плённую працу ў спажывецкай кааперацыі ўзнагароджвалася Ганаровай граматай праўлення аблспажыўсаюза і абкама прафсаюза, Ганаровымі граматамі праўлення і прафсаюзнага камітэта райспажыўтаварыства.

 

Награды-2Андрэй Іванавіч Хлапкоў пачынаў сваю працоўную дзейнасць з пасады трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці раённага вытворчага аб’яднання «Сельгасхімія» і вось ужо на працягу 26 гадоў працуе вадзіцелем пагрузчыка ў ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне».

А.І.Хлапкоў пастаянна павышае сваю кваліфікацыю, валодае неабходнымі ведамі па ўстройству, тэхнічнай эксплуатацыі трактароў і іншых сельскагаспадарчых машын, у належным стане падтрымлівае замацаваную за ім тэхніку, якасна і добрасумленна выконвае работы па пагрузцы, падбуртоўцы арганічных, мінеральных угнаенняў, пагрузцы даламітавай мукі,  сельскагаспадарчай прадукцыі. Ажыццяўляў работы на збожжатаку пры сушцы і дапрацоўцы збожжа. Аб ўзорнай працы і высокіх прафесійных навыках сведчаць шматлікія прызавыя месцы па выніках раённых спаборніцтваў у розных намінацыях.

 

Награды-7Мікалай Васільевіч Чаранкоў у галіне сельскай гаспадаркі працуе ўжо 31 год. Са студзеня 2012 года — дырэктар ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне». Гэта кампетэнтны кіраўнік, умелы арганізатар, дзякуючы якому арганізацыя год за годам актыўна развіваецца і дасягае новых высокіх паказчыкаў.

Акцыянернае таварыства з’яўлялася прызёрам абласных і раённых спаборніцтваў па павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, эфектыўнасці выкарыстання сельскагаспадарчых угоддзяў. Пад кіраўніцтвам М.В.Чаранкова члены працоўнага калектыву неаднаразова былі лаўрэатамі рэспубліканскага, абласных фестываляў-кірмашоў працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Сам кіраўнік быў узнагароджаны Ганаровай граматай Рэспубліканскага аб’яднання «Белаграсэрвіс» за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аграпрамысловага комплексу.

Віншуем землякоў з высокімі ўзнагародамі!

Падрыхтавала Юлія ЗАВІШАВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА, Аляксандра ХАХЛОВА, з сайтаў http://mogilev-region.gov.by і https://mogilevnews.by

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024