Прадстаўнікі аховы здароўя Кіраўшчыны — у ліку лепшых у Магілёўскай вобласці

Чаша со змеей

На пасяджэнні калегіі ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама былі падведзены вынікі работы арганізацый аховы здароўя і санітарна-эпідэміялагічных устаноў вобласці за 2017 год. Многія калектывы завяршылі яго з добрымі паказчыкамі.
Па традыцыі былі агучаны вынікі агляду-конкурсу па павышэнні якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва.
Сярод узнагароджаных — і прадстаўнікі Кіраўшчыны. У намінацыі “Урачэбныя амбулаторыі” 1 месца прысуджана Любоніцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі ўстановы аховы здароўя “Кіраўская цэнтральная раённая бальніца”. Дыплом упраўлення аховы здароўя аблвыканкама і абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя за высокія паказчыкі якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання па выніках 2017 года быў уручаны загадчыку Любоніцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Міхаілу Баўтовічу.
Яшчэ адна ўзнагарода — Падзячнае пісьмо абласнога Савета дэпутатаў — была ўручана галоўнаму ўрачу раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Канстанціну Сямёнаву за плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у забеспячэнне эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва вобласці.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.