Выбары на Кіраўшчыне прайшлі на высокім арганізацыйным узроўні

Выбар-2018

На належным арганізацыйным узроўні прайшлі ў раёне выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Выбаршчыкі Кіраўшчыны ў чарговы раз прадэманстравалі сваю палітычную свядомасць, адказнасць за далейшае развіццё рэгіёна, краіны ў цэлым.
Шэраг грамадзян выкарысталі магчымасць выказаць сваё волевыяўленне адносна таго ці іншага кандыдата ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў падчас датэрміновага галасавання, якое праводзілася з 13 па 17 лютага ўключна: у гэты перыяд прагаласавала 47,79% выбаршчыкаў раёна.
Арганізавана, у адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам праходзіла галасаванне ў дзень выбараў 18 лютага.
Згодна паведамлення Кіраўскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, з агульнай колькасці выбаршчыкаў па раёне 15447 чалавек удзел у выбарах прыняло 13610 чалавек, што складае 88,11%.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.