Занальны прагляд абласнога агляду-конкурсу “Не старэюць душой ветэраны” з поспехам прайшоў у Кіраўску

Занальны прагляд абласнога агляду-конкурсу “Не старэюць душой ветэраны” з поспехам прайшоў у Кіраўску

Песни-1

Песни-2

Песни-3

Песни-4

Песни-5

Песни-6

Адзін з трох занальных праглядаў абласнога агляду-конкурсу калектываў мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў 14-га рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» прайшоў у раённым Цэнтры культуры і вольнага часу. У госці да кіраўчан з творчымі нумарамі сюды прыехалі самадзейныя артысты з Клічаўскага, Глускага, Асіповіцкага, Бабруйскага раёнаў, а таксама г.Бабруйска, які прадстаўляў адразу тры каманды: з ЦКіА Ленінскага раёна, Цэнтра вольнага часу і творчасці, Палаца мастацтваў.

Удзельнікі прагляду паказалі сваё майстэрства ў вакальным і тэатральным жанрах, пазнаёмілі гледачоў з работамі майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Прадстаўнікі Кіраўшчыны былі на вышыні: прыгожыя яркія нацыянальныя касцюмы, выдатная пад­рыхтоўка, майстарскае выкананне, запал і самааддача, з якімі яны выступалі, пакарылі залу і журы — хацелася пляс­каць у далоні ў такт музыцы і падпяваць выканаўцам. Прыемна было бачыць, як кожны, хто выходзіў на сцэну, у адно імгненне змяняўся — звонкі голас, лёгкая хада, вочы, якія радасна свяціліся.
Падчас прагляду сваё майстрэрства прадэманстравалі ўдзельнікі народнага аматарскага аб’яднання «Бадзёрасць» РДК, наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту РЦСАН, выканаўцы са Скрыпліцы, Баравіцы (вакальны ансамбль «Харашухі»), народнага аўтэнтычнага фальклорнага ансамбля «Спадчына», вакальнага гурта ветэранаў педагагічнай працы «Надзея» і сольныя выканаўцы. На суд журы былі прадстаўлены народныя і аўтарскія, рускія і беларускія песні, акапэльна і ў суправаджэнні жывой інструментальнай музыкі, а таксама вершы ўласнага сачынення і тэатральная мініяцюра.
На другім паверсе ЦКіА размясцілася выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці, дзе свае работы прадставілі народныя ўмельцы. Кожная рэч заслугоўвала ўвагі: вырабы з пластыка, лялькі з тканіны, плеценыя з саломкі галаўныя ўборы, музычныя інструменты, лялькі-абярэгі, паясы і кашулі з нацыянальным арнаментам. Сапраўдным творам мастацтва можна было назваць карціны, вышытыя гладдзю. Майстры з Кіраўшчыны здзіўлялі журы плеценымі кошыкамі, і вышыўкай бісерам (Т.Липоўская), вышыўкай ніткамі (М.Пятруша, Н.Шкадровіч, С.Перадня), кветкамі з тканіны і стужак (В.Сцяпанчанка), радавалі вока дэкаратыўныя пано з саломкі (А.Якавенка) і іншыя вырабы ўздельнікаў выставы. М.Салановіч паказала журы, як ткалі палатно нашы продкі пры дапамозе ткацкага станка.

Сваімі ўражаннямі падзяліліся:
Іна БАЛАЎНЁВА, старшыня журы, намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы:
— Гэта першы прагляд, але нас ужо ўразіла падрыхтоўка Кіраўска да прыёму калектываў. Калі зайшлі ў залу, убачылі дзіўна аформленую сцэну, сур’ёзны падыход спецыялістаў да гэтага мерапрыемства. Вельмі спадабалася відэа, слайды, аповед вядучых аб Кіраўскім раёне, яго славутасцях — карысная інфармацыя для тых, хто з Кіраўшчынай яшчэ не быў знаёмы. Усе артысты парадавалі сваім душэўным выкананнем, адказным падыходам да любімай справы.
Уладзімір БАРЭЙША, глядач, аг.Мышкавічы:
— Такія мерапрыемствы павінны быць, скажу больш, яны проста неабходныя. Пакуль жыве беларуская песня ў душы ў кожнага, асабліва ў такіх дарослых людзей, яны самі быццам маладзеюць і натхняюцца: хочацца ствараць, увасабляць у жыццё нейкія новыя думкі, планы, а таксама перадаваць бацькоўскія песні маладому пакаленню. Калі гэтага не будзе, мы забудзем свае карані, традыцыі, спадчыну. Сам раней узначальваў калектыў самадейнасці, мы і зараз нярэдка збіраемся разам, можна сказаць, для душы, але канцэртная праграма ў нас ёсць, мабыць, у будучыні мы самі выступім ў якасці канкурсантаў.
Святлана ЖДАНОЎСКАЯ, удзельніца выставы з г.Клічава:
— Не магу назваць сябе майстрам дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Проста з дзяцінства вельмі люблю ствараць розныя вырабы і, як адзначаюць многія мае сябры і знаёмыя, у мяне гэта добра атрымліваецца. Прымаю ўдзел у розных выставах, запрасілі і на гэты агляд-конкурс. Што тычыцца маіх работ, то тут няма адной тэхнікі выканання. Люблю вучыцца чамусьці новаму, працаваць з рознымі матэрыяламі, а вынік — перад вамі!
Аляксей ДАЦЭНКА, удзельнік з Асіповіч:
— Проста ў захапленні ад усяго, што тут убачыў: такі прыгожы і прасторны Центр культуры і вольнага часу, выдатная арганізацыя… Я даўно і ахвотна ўдзельнічаю ў такіх мерапрыемствах. У мінулым годзе мы прыязджалі ў ваш раён і сталі ўдзельнікамі экскурсіі ў Мышкавіцкі СДК, музей імя К.П.Арлоўскага, якія вельмі нас ўразілі.

Юлія ЗАВІШАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024