Абвалілася страха на МТФ “Пацава Слабада”
10 сакавіка ў 9.23 у райаддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб здарэнні на МТФ “Пацава Слабада” ААТ Кіраўскае райаграпратэхзабеспячэнне”.
Як паведаміў рэдакцыі старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Аляксандр Жураўскі, на названым аб’екце абвалілася страха на 180 м2. На шчасце, пацярпелых няма — ні сярод людзей, ні сярод жывёлы. Згодна папярэдніх дадзеных, прычына абвальвання — цяжкасць снегавога покрыва.