Аляксандр Сухадольскі назначаны першым намеснікам старшыні райвыканкама — начальнікам райсельгасхарчу Кіраўскага райвыканкама
23 сакавіка 2018 года на пасаду першага намесніка старшыні райвыканкама — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Кіраўскага райвыканкама назначаны Аляксандр Мікалаевіч СУХАДОЛЬСКІ.
Нарадзіўся А.М.Сухадольскі ў в.Востраў Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці ў 1981 годзе. У 2001 годзе закончыў Смалявіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум. У 2004 годзе — Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “заатэхнія”.
Працоўную дзейнасць пачаў у 2004 годзе стажорам СВК “Гігант” Бабруйскага раёна. Затым у гэтым жа сельгаскааператыве працаваў старшым заатэхнікам, начальнікам комплексу МТФ, галоўным заатэхнікам.
З 2012 года займаў пасады намесніка старшыні па жывёлагадоўлі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, затым намесніка дырэктара ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” па жывёлагадоўлі.