Ардэнаносец з КСУП “Жылічы” Ніна Ляўковіч: “Шчасце ў сям’і і працы!..”

Ардэнаносец з КСУП “Жылічы” Ніна Ляўковіч: “Шчасце ў сям’і і працы!..”

Слет-22

Сёлетні год для аператара машыннага даення КСУП “Жылічы” Ніны Ляўковіч вельмі знакавы. На грудзях жанчыны, акрамя медаля “За працоўныя заслугі”, заззяў ордэн Пашаны, які 9 лютага бягучага года ёй уручыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны краіны.

У галіне жывёлагадоўлі Ніна Ляўковіч ужо больш за 25 гадоў. Яна — адна з лепшых даярак сваёй гаспадаркі і раёна.
Нарадзілася і вырасла жанчына ў в.Свіслач Асіповіцкага раёна. Пасля заканчэння васьмігодкі паступіла ў Жыліцкі сельгаскаледж, спасцігала навуку агароднінаводства. Падчас вучобы пазнаёмілася з мясцовым юнаком, і праз некаторы час маладыя згулялі вяселле. У свой час кіраўніцтва гаспадаркі, дзе працавалі Ляўковічы, выдзеліла сям’і добраўпарадкаваную кватэру.
Сваю работу Ніна Дзмітрыеўна вельмі любіць і атрымлівае ад яе сапраўднае задавальненне. Штодня яна спяшаецца на сваё працоўнае месца, бо падапечныя, а гэта 45 рагуль, вельмі яе чакаюць. Спецыфіка работы аператараў машыннага даення кароў у малакаправод мае на ўвазе больш цесны кантакт з жывёлай, чым у даільных залах. Да кожнай з іх у даяркі свой падыход. Па словах жанчыны, па-іншаму і нельга, кожная жывёліна — са сваім характарам: з іншай, пакуль не паразмаўляеш, не пагладзіш яе, падаіць не атрымаецца. Клопат пра жывёлу ў перадавой даяркі — ад матулі, якая ўсё сваё жыццё прысвяціла жывёлагадоўлі і заўсёды была ў ліку лепшых, працавала шчыра, адказна і самааддана.
Немалаважным фактарам высокіх надояў перадавы аператар лічыць менавіта строгае захаванне рацыёну кармлення жывёлы і кантроль за яе здароўем. Але самае галоўнае — хварэць душой за справу, якой займаешся.
Нездарма падчас нядаўняга справаздачнага сходу па падвядзенні вынікаў работы за 2017 год дырэктар КСУП “Жылічы” Міхаіл Агафонаў прывёў прыклады таго, што пры аднолькавай кармавой базе, генетычным патэнцыяле жывёлы і ўмовах яе ўтрымання, вынікі па надоях малака ад каровы на кожнай ферме розныя. А гэта значыць, што стаўленне работнікаў да сваіх працоўных абавязкаў адыгрываюць немалаважную ролю ў дасягненні высокіх вытворчых паказчыкаў.
З пачатку года ад кожнай каровы сваёй групы Ніна Ляўковіч надаіла па 1148 кг малака (па сель-
гас­прадпрыемстве сярэдні паказчык — 939 кг).
Даярцы не аднойчы даводзілася прадстаўляць сваё сельгаспрадпрыемства на раённых спаборніцтвах на лепшага аператара машыннага даення, прымала ўдзел і ў абласных. У яе скарбонцы нямала дыпломаў і Ганаровых грамат самых розных узроўняў, якія пацвярджаюць высокую адказнасць і прафесіяналізм працаўніцы.
Ніна Дзмітрыеўна — добразычлівая і ветлівая жанчына, заўсёды жыве ў згодзе з калектывам і аднавяскоўцамі, нікому не адмаўляе ў падтрымцы ці дапамозе.
Надзейнай апорай для яе ў любой справе з’яўляецца сям’я: муж Віктар Андрэевіч і дачка Юлія. Гаспадар працуе ў сельгаспрадпрыемстве механізатарам. Як і жонка, ён — старанны і адказны работнік. Бацькі выхавалі добрую дачку, зараз шчаслівыя бабуля з дзядулям радуюцца гадавалай ўнучцы.
За плячыма Н.Д.Ляўковіч — багаты працоўны вопыт, дастойныя вынікі работы, а наперадзе — новыя рубяжы. І яны абавязкова ёй скарацца, бо працавітасці і стараннасці ў яе шмат!
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024