Асноўны клопат — здароўе сяльчан — такі прафесійны дэвіз у загадчыцы Баравіцкага ФАПа Святланы Вараб’ёвай

Асноўны клопат —  здароўе сяльчан — такі прафесійны дэвіз у загадчыцы Баравіцкага ФАПа Святланы Вараб’ёвай

ФАП-Воробьева
Сярод калектываў фельчарска-акушэрскіх пунктаў пераможцай у спаборніцтве сярод галін народнай гаспадаркі раёна за 2017 год прызнаны калектыў Баравіцкага ФАПа ЦРБ.
Загадчыцай медыцынскай установы больш за 17 гадоў з’яўляецца Святлана Вараб’ёва. Дапамагаюць ёй медсястра Паліна Міронава і санітарка Святлана Сідарава. Гэты невялікі жаночы калектыў выдатна спраўляецца са сваімі абавязкамі, прадстаўляючы сяльчанам шырокі спектр медыцынскіх паслуг.
Родам Святлана Вараб’ёва з суседняга Скачка. Пасля заканчэння школы атрымала спецыяльнасць “лячэбная справа” ў Аршанскім медыцынскім вучылішчы. Вярнулася ў родныя мясціны, і з таго часу яна на варце аховы здароўя сяльчан.
Поле дзейнасці вясковага медыка, як вядома, дастаткова шырокае. На абслугоўванні ў калектыва Баравіцкага ФАПа 16 населеных пунктаў, дзе пражывае 1022 чалавекі.
Рабочы дзень Святланы Васільеўны заўсёды насычаны. Пасля прыёму хворых на ФАПе яна наведвае пацыентаў на даму. Пры падазрэнні на сур’ёзнае захворванне выклікае “хуткую дапамогу” або накіроўвае на прыём да ўрача ў райбальніцу. Рэгулярна на ФАП прыязджаюць ўрачы-спецыялісты, вядуць прыём хворых.
У абавязкі загадчыцы медустановы ўваходзіць забеспячэнне людзей неабходнымі лякарствамі, правядзенне прафілактычнай работы з насельніцтвам. Асаблівую ўвагу надае спецыяліст правільнаму фарміраванню і развіццю нованароджаных, сочыць за здароўем маленькіх жыхароў навакольных вёсак.
Падчас правядзення пасяўной і ўборачнай кампаній фельчар правярае стан здароўя механізатараў і вадзіцеляў перад іх выездам у поле.
Акрамя асноўнай сваёй дзейнасці Святлана Васільеўна заўсёды ў цэнтры грамадскага жыцця. Сёлета жанчына была абрана дэпутатам раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Мясцовыя выбаршчыкі ўжо ў трэці раз даверылі ёй прадстаўляць свае інтарэсы на раённым узроўні.
Як медык, Святлана Васільеўна прыкладае ўсе намаганні, каб захаваць здароўе сяльчан, а як дэпутат — імкнецца палепшыць жыццё на вёсцы, зрабіць яго больш камфортным. Асаблівы клопат — пра адзінокіх і адзінока пражыва­ючых грама­дзян, мнага­дзетныя сем’і і інвалідаў. Разам з прадстаўнікамі мясцовай улады жанчына пастаянна ўдзельнічае ў падворных абходах населеных пунктаў, дапамагаючы людзям вырашаць іх жыццёвыя праблемы.
Але галоўнае прызванне любой жанчыны — сям’я, камфорт і ўтульнасць у доме, шчасце ў дзецях. У гэтым сэнсе Святлане Вараб’ёвай пашанцавала: яна любімая жонка, матуля і самая лепшая ў свеце бабуля. Разам з мужам Фёдарам Цімафеевічам выхавалі такіх жа працалюбівых, як і самі, сына і дачку. Цяпер яны прыязджаюць са сваімі сем’ямі ў бацькоўскі дом, каб не толькі адпачыць, але і дапамагчы, бо работы ў вёсцы заўсёды ўдосталь.
Самыя радасныя для Святланы Васільеўны моманты — калі ў доме збіраецца ўся іх вялікая сям’я. Жанчына заўсёды стараецца прыгатаваць для ўсіх нешта смачнае. А для траіх сваіх любімых унукаў Анюткі, Славіка і трохгадовай Дашанькі, абавязкова купляе салодкасці.
На пытанне, што для яе значыць шчасце, жанчына адказала вельмі проста — жыць і адчуваць сябе патрэбнай.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024