Кіраўскі райпаліўзбыт: галоўнае — утульнасць у доме!

Гортоп

З гэтай фразай, думаецца, пагадзіцца кожны з нас. А, як вядома, адна з галоўных умоў стварэння гэтай утульнасці — забеспячэнне жылля цяплом.

Фактычна гэта і з’яўляецца адной з важнейшых задач, якія стаяць перад філіялам “Кіраўскі райпаліўзбыт” МАУВП “Аблпаліва”. А калі дакладней, арганізацыя на працягу кожнага сезону займаецца забеспячэннем насельніцтва і суб’ектаў гаспадарання раёна цвёрдымі відамі паліва, аказаннем паслуг па іх дастаўцы, а таксама распілоўцы і колцы дроў. Па выніках работы за 2017 год калектыў стаў пераможцам у раённым спаборніцтве сярод арганізацый у галінах транспарту, гандлю, сувязі і сферы абслугоўвання Кіраўскага раёна.
Як адзначыў у размове дырэктар філіяла Рыгор Дайнека, калектыў мінулы год завяршыў з неблагімі паказчыкамі. Выручка ад рэалізацыі тавараў, работ, паслуг павялічылася ў параўнанні з 2016 годам: яна склала 356 тыс.руб ці 128%. Чысты прыбытак вырас у 2,3 раза і склаў на аднаго сярэднеспісачнага работніка, занятага ў філіяле, па 39,6 руб.
Выкананы даведзеныя заданні па тэмпах росту заработнай платы, росту вытворчасці працы і зніжэнні затрат.
За дасягненнем рэзультатаў стаіць штодзённая зладжаная работа невялікага, але дружнага калектыву, які забяспечвае стабільнасць у аказанні паслуг. Тут заўсёды рады аказаць дапамогу кліентам, ісці насустрач іх запатрабаванням.
На здымку: работнікі філіяла Аляксандр Юхнавец, Васіль Багданаў, Уладзімір Бяляўскі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.