Кіраўскія бытавікі: да кліентаў — з увагай і клопатам

Быт-1

Швачкі Наталля Капліна, Антаніна Кажанава, Кацярына Камінская за пашывам спецвопраткі

Быт-2

Сталяр 5 разрада Леанід Гукаў у працэсе працы над новым драўляным вырабам

Быт-3

Майстар цэха па рамонце мэблі Еўдаккія Красніцкая

Работнікі УКП «Кіраўскія бытпаслугі» — людзі, чыё майстэрства і прафесіяналізм дораць жыхарам раёна клопат і прыгажосць. Любая паломка: замок на вопратцы, сапсавалася набойка і г.д. — з усім майстры Цэнтра бытавых паслуг справяцца хутка і якасна. Цырульнікі паклапоцяцца аб вашай прычосцы, а каб адзенне было чыстым і акуратным, яго накіруюць у хімчыстку. Адным словам, любы з нас, звяртаючыся ва УКП «Кіраўскія бытпаслугі», смела можа разлічваць на дапамогу яго работнікаў.
Аб гэтым расказаў карэспандэнту «Кіраўца» дырэктар прадпрыемства Андрэй Кукулаў:

— За мінулы год выручка ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг склала 249 тыс. рублёў (114,7% да аналагічнага перыя­ду 2016 года).
Усяго мы здзяйсняем 11 відаў паслуг. Любы жадаючы можа наведаць цырульню, ажыцця­віць рамонт швейных вырабаў, абутку, аддаць рэчы ў хімчыстку. Работнікі швейнага цэха таксама выкана­юць пашыў верхняга адзення, пасцельнай бялізны. Акрамя гэтага прадпрыемства займаецца пашывам спец­адзення для работнікаў прадпрыемстваў раёна.
У апошні час узрасла папулярнасць паслуг па рамонце мэблі, таксама работнікі дрэваапрацоўчага цэха выконва­юць распілоўку драўніны і займаюцца вытворчасцю драўляных вырабаў: рам, дзвярэй і іншых.
Як вядома, попыт нараджае прапанову, таму ў бліжэйшай будучыні на першым паверсе Цэнтра бытавых паслуг плануецца адкрыццё магазіна, дзе і будзе рэалізоўвацца прадукцыя ўласнай вытворчасці, наведвальнікі змогуць азнаёміцца з варыянтамі, напрыклад, па перацяжцы мэб­лі. І сёння заказаць гэтую паслугу вельмі проста — трэба толькі звярнуцца ў бухгалтэрыю і пакінуць зая­ву — нашы рабочыя самі забяруць і затым даставяць адрамантаваную мэблю да заказчыка.
Паслугамі прадпрыемства могуць скарыстацца не толькі жыхары райцэнтра, але і вёсак: сёння дзейнічае 8 комп­лексна-прыёмных пунктаў, дзе вядзецца прыём заказаў на рамонт адзення і абутку, бытавой тэхнікі і іншых. Некалькі разоў у месяц туды выязджа­юць цырульнікі. Там жа рэалізуюцца і сталярныя вырабы ўласнай вытворчасці, неабходныя ў побыце.
На сённяшні дзень у калектыве пастаянна працуе 20 чалавек, часам прыцягваем работнікаў па дагаворах. Хочацца адзначыць добрасумленную, шматгадовую працу і ўклад у дзейнасць прадпрыемства такіх работнікаў, як закройшчык Наталля Лазаковіч, майстар цэха па рамонце мэблі Еўдакія Красніцкая, швачка Антаніна Кажанава.
Паступова паляпшаем і ўмовы працы нашых работнікаў.
Асноўны прынцып работы нашага прадпрыемства — якасна і хутка выконваць заказы кліентаў, каб іх жыццё стала камфорт­ней. І дзякуючы зладжанай і прафесійнай працы ўсяго калектыву, любая справа нам па сілах.
Падрыхтавала Юлія ЗАВІШАВА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.