Кіраўскія музыканты вярнуліся з дыпломамі

Хвали

Выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска — пастаянныя ўдзельнікі і час­тыя пераможцы конкурсаў і фестываляў самых розных узроўняў.
Вось і нядаўна вучаніца школы мастацтваў Аляксандра Кузьміна вярнулася з V Міжнароднага конкурсу мастацтваў “Дняпроўскія хвалі” з дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Струнна-шчыпковыя інструменты”. Аляксандра прадставіла на суд журы два рознахарактарныя музычныя творы.
З дыпломамі вярнуліся і выкладчыкі школы мастацтваў: Кацярына Анатольеўна Паляшчук стала пераможцай у намінацыі “Лепшы педагог”, а Ларыса Віктараўна Каранкевіч — “Лепшы канцэртмайстар”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.