Кіраўскія дарожнікі — за бяспечныя і камфортныя дарогі

Кіраўскія дарожнікі — за бяспечныя і камфортныя дарогі

ДРСУ-197-2

ДРСУ-197-1

Па выніках штогадовага раённага спаборніцтва за 2017 год сярод арганізацый у галіне будаўніц­тва лепшым прызнаны калектыў філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ №197, які ўзначальвае Віталь Токараў.

Сярод 22 структурных падраздзяленняў “Магілёўаблдарбуда” па асноўных вытворчых паказчыках ДРБУ-197 увахо­дзіць у пяцёрку лепшых. Так, летась на 31338 м2 асфальтабетоннага пакрыцця быў праведзены ямачны рамонт, выкананне гэтага аб’ёму работ дазволіла кіраўчанам са значным адрывам ад астатніх аднатыпных філіялаў “Магілёўаблдарбуда” заняць у вобласці 1-месца. Па выпуску асфальтабетона ДРБУ-197 займае 3-е месца.
За мінулы год на мясцовых аўтадарогах імі выканана дарожна-будаўнічых работ на 2297752,73 руб. (148,8% да 2016 г.). Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг на аднаго працуючага склала 35946,56 руб. (тэмп росту — 142,7%), прыбытак ад рэалізацыі — 255,1% да адпаведнага перыяду 2016 г. пры рэнтабель­насці — 9,13%.
Паспрыяла паляпшэнню фінансавага стану арганізацыі работа па прамых дагаварах. У прыватнасці, на падрыхтоўцы аб’ектаў у г.Клічаве да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”.
Як адзначыла галоўны інжынер ДРБУ-197 Алена Варацілкіна, галоўнымі задачамі калектыву з’яўляюцца якаснае ўтрыманне, рамонт і развіццё мясцовых аўтамабільных дарог агульнага карыстання, паляпшэнне іх тэхнічнага ўзроўню і эксплуатацыйнага стану.
На балансе арганізацыі знаходзіцца 452,5 км аўтадарог агульнага карыстання, 247 км з іх — асфальтабетонныя (самы высокі паказчык сярод раёнаў вобласці), а таксама 20 мастоў.
Летась калектывам быў праведзены бягучы рамонт аўтадарогі Кіраўск—Жылічы—мяжа Гомельскай вобласці: уладкаваны веласіпедная і пешаходная дарожкі, зроблены бягучы рамонт маста ў раёне “Крынічкі”. Адрамантаваны кіламятровы адрэзак дарогі Кіраўск—Добасна, часткова выкананы работы на ўчастку дарогі Стаўпішча—Кострычы—Уласавічы.
Праводзілі дарожнікі бягучы рамонт вуліц горада, працавалі на добраўпарадкаванні тэрыторыі вытворчай базы раёна электрычных сетак. Не спыняліся работы па разметцы дарожнага палатна, умацаванні абочын, ажыццяўлялася ўстаноўка новых дарожных знакаў, паверхневая апрацоўка дарог.
Сёлета асноўная ўвага будзе нададзена бягучаму рамонту мясцовых дарог: Кіраўск—Жылічы—мяжа Гомельская вобласці, Лёўкавічы—Няптун, Стаўпішчы—Кострычы—Уласавічы. Будзе праве­дзены рамонт водапрапускных труб, добраўпарадкаванне прыпыначных і пасадачных пляцовак на аўтобусных прыпынках і інш. Плануецца ажыццявіць пасадку кустоўя ўздоўж дарог, правесці выдаленне хмызняку і аварыйных дрэў.
Фінансавая стабільнасць прадпрыемства ў многім залежыць ад людскіх рэсурсаў. Сёння ў калектыве працуе 79 чалавек. Яго аснову складаюць работнікі, якія ў гэтай сферы не адзін год, а таксама тыя, хто працуе нядаўна, але, як кажуць, “знайшлі сябе ў прафесіі”. Сярод такіх — майстры Анатоль Пархамовіч і Рыгор Фралоў, вадзіцелі Міхаіл Гузялевіч, Валерый Варацілкін, Ігар Костка, Валерый Лук’янаў, машыніст аўтагрэйдзера Уладзімір Костка, трактарысты-машыністы Іван Іваноў, Мікалай Сцефаненка, дарожныя рабочыя Андрэй Каранкевіч, Павел Турловіч, Мікалай Слабодчыкаў, Аляксандр Ставер, Павел Лапацінскі і многія іншыя.
Людміла СЯМЁНАВА.
На здымках: трактарыст Іван Іваноў, старшы майстар Рыгор Фралоў, майстар участка ўтрымання дарог Дзмітрый Калееў; вадзіцель Міхаіл Гузялевіч.

 

Последние новости

Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024