Кіраўскія камунальнікі імкнуцца забяспечыць якасць і даступнасць паслуг

Кіраўскія камунальнікі імкнуцца забяспечыць якасць і даступнасць паслуг

ЖКХ-3

Галоўны інжынер УКП “Жылкамгас” Дзмітрый Нявінскі і аператар кацельні ПМК-255 Віталь Малашонак

ЖКХ-1

Слесар аварыйна-аднаўленчых работ Іван Белаглазаў

ЖКХ-2

Механізатар Анатоль Штэйтар

Сваё прафесійнае свята работнікі камунальнай сферы адзначаюць у апошнюю нядзелю сакавіка. І хаця расслабляцца ім пакуль нельга: працягваецца ацяпляльны сезон, а сакавік падсыпае сняжку, нагода для свята ў камунальнікаў ёсць. У сучасным жыцці наўрад ці знойдзецца іншая галіна, ад якой настолькі залежыць камфортнае існаванне грамадзян.
Напярэдадні прафесійнага свята мы папрасілі галоўнага інжынера УКП “Жылкамгас” Дзмітрыя НЯВІНСКАГА расказаць аб працоўных здабытках і рабоце калектыву:

— Забеспячэнне нармальнай жыццядзейнасці насельніцтва як горада, так і ў цэлым раёна — галоўная задача работнікаў нашай службы. Такія звыклыя для многіх рэчы, як парадак на вуліцах і ў дварах, водазабеспячэнне і цяпло ў кватэрах, прыгажосць на вуліцах і ў месцах адпачынку — наша штодзённая праца. Займаемся рамонтам жылфонду, аказваем сантэхнічныя і электрамантажныя паслугі, паслугі гасцініцы, а таксама рытуальныя. І гэта далёка не ўвесь пералік.
Варта адзначыць, што сёлетняе прафесійнае свята мы сустракаем з неблагімі вытворчымі паказчыкамі. Хаця адразу адзначу, што працаваць яшчэ ёсць над чым. Летась, напрыклад, выручка ад рэалізацыі тавараў, работ, паслуг склала 117,5% да адпаведнага перыяду папярэдняга года. Прыбытак ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг — 118 тыс.руб. (196,6% да гадавога задання). У параўнанні з 2016 г. на 17,6% вырасла сярэднемесячная зарплата работнікаў. Поўнасцю справіліся з заданнямі па ўво­дзе жылля пасля капітальнага рамонту, па бягучым рамонце пад’ездаў. У адпаведнасці з планам праведзена замена цеплавых сетак з працяглым тэрмінам эксплуатацыі. Зніжаны затраты на аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву. Надавалася ўвага рэалізацыі праграмы па энергазберажэнні.
Ужо можна сказаць, што ацяпляльны сезон 2017-2018 года прайшоў без збояў: жылы сектар, сацыяльныя аб’екты, будынкі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў у адпаведнасці з санітарнымі нормамі забяспеч­валіся цяплом. Несумненна, значная заслуга ў гэтым спецыялістаў і работнікаў кацельнай гаспадаркі. Добрых слоў заслугоўвае работа аператараў і машыністаў кацельных Генадзя Дзятлава, Івана Стальмакова, Вадзіма Пятрушы, Мікалая Філатава, Сяргея Салановіча і многіх іншых.
Штогод намі ажыццяўляюцца работы па замене цеплатрас, што дазваляе значна зменшыць цепластраты на шляху ад кацельняў да спажыўцоў. Летась заменена больш за 2 км цеплатрас у Жылічах, Барчыцах і Любонічах. Завяршаем работы па рэканструкцыі кацельні ПМК-255. Варта адзначыць, што праведзеная тут мадэрнізацыя з устаноўкай двух катлоў на мясцовых відах паліва дазволіла значна палепшыць ацяпленне жылфонду, аб чым сведчаць шматлікія водгукі жыхароў дадзенага мікрараёна.
Сёлета плануецца распачаць работы па мадэрнізацыі кацельні “Цэнтральнай”, дзе таксама будуць устаноўлены катлы на мясцовых відах паліва.
Нельга не адзначыць работу калектыву водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі. Штодня работнікі гэтай галіны прыкладаюць намаганні, каб у дамы і кватэры бесперабойна паступала чыстая вада, ажыццяўлялася яе адвядзенне і ачыстка.
Летась у аг.Баравіца ў межах другога этапу работ было пракладзена 400 м водаправоднай сеткі, а ўвогуле агульная яе колькасць складае 760 м.
Па вуліцах горада пракла­дзена больш за 1800 м новага водаправоду. Увядзенне ў строй гэтага аб’екта дазволіць многім жыхарам прыватнага сектара карыстацца вадой высокай якасці з водазабора “Малінаўка”.
Значную ўвагу надаем эстэтычнаму выгляду жылых будынкаў горада і сельскіх населеных пунктаў. У мінулым годзе правялі капітальны рамонт 4-х жылых дамоў, сёлета гэтыя работы будуць працягнуты.
Будзем займацца ямачным рамонтам і рамонтам асфальтабетоннага пакрыцця вуліц, вывазам смецця і ліквідацыяй стыхійных звалак. У бягучым годзе будзе рэкультываваны міні-палігон аг.Скрыпліца.
Спадзяюся, жыхары і госці нашага горада ўжо хутка ацэняць зробленыя нашымі работнікамі па азеляненні кветкавыя кампазіцыі і клумбы. Расаду кветак мы вырошчваем уласнымі сіламі, закупілі туі, якія стануць сапраўдным упрыгожаннем Кіраўска. Пасля зімы правядзем абследванне маладых дрэў у дэндрапарку і па вул.Гагарына, на месцы загінуўшых высадзім новыя.
Зладжаная і прадуктыўная работа камунальнай службы залежыць ад добрасумленных адносін да даручанай справы кожнага члена нашага вялікага калектыву. Многія працуюць на прадпрыемстве дзесяцігоддзямі, добрасумленна выконваючы свае абавязкі. Ёсць і працоўныя дынастыі. Нашы работнікі актыўна займаюцца спортам, перамагаюць у розных спаборніцтвах і спартакіядах.
З нагоды прафесійнага свята слесар па рамонце і абслугоўванні цеплавых сетак Рыгор Барысёнак узнагароджаны Ганаровай граматай упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама. Добрасумленна выконваюць свае абавязкі рабочыя па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўладанняў Ірына Кавалёва і Святлана Бацюня, вадзіцель Іван Барышчык, трактарысты Аляксандр Скрыпуноў і Васіль Шарстабаеў і інш.
Прадпрымаем розныя шляхі для паляпшэння якасці аказваемых камунальнага паслуг. Спадзяемся, што ўсё намечанае ў нас атрымаецца, бо падставы для гэтага ёсць: надзейныя і кваліфікаваныя кадры, агульная мэта і жаданне выканаць ускладзеныя на калектыў задачы.
Падрыхтавала
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024