Лепшыя па ахове працы на Кіраўшчыне

Охр труда

Па выніках агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю раёна па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму за 2017 год сярод арганізацый вытворчай сферы першае месца з прысваеннем звання “Узорная арганізацыя Кіраўскага раёна па ахове працы” прысуджана СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”. Другое месца, з прысваеннем адпаведнага звання, — у калектыву ЗТАА “Кіраўскі харчовы камбінат”, трэцяе — у раённага спажывецкага таварыства. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовай узнагародай, адпаведна 14, 8 і 5 б.в.
Сярод арганізацый невытворчай сферы з прысваеннем звання “Узорная арганізацыя Кіраўскага раёна па ахове працы”лепшай прызнана ўстанова аховы здароўя “Кіраўская цэнтральная раённая бальніца”. Калектыў установы будзе ўзнагароджаны дыпломам і грашовай узнагародай у памеры 8 б.в.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.