На Кіраўшчыне — прыбаўленне! Знаёмцеся!
Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у лютым бягучага года ў нашым раёне нарадзілася 14 малышоў: прычым — па 7 хлопчыкаў і дзяўчынак.
Дачушкі-першынцы нарадзіліся ў кіраўчанак Кацярыны Рымаравай і Ганны Шарстабаевай. Упершыню стала матуляй, нарадзіўшы сыночка, Таццяна Барысенка з Кіраўска.
У Таццяны Петрусёвай і Тамары Мірончык з Кіраўска другімі дзецьмі ў сем’ях сталі сыночкі.
У Кацярыны Вярбіцкай з Мышкавіч, Валянціны Калеснікавай з Кіраўска, Алы Сямёнавай з Капусціна нарадзілася па другім дзіцяці — дачушцы.
У Юліі Бархідзіні і Марыны Паўлоўскай з Кіраўска, Наталлі Кірэевай са Скачка нарадзілася па трэцім дзіцяці — хлопчыку. Дачушкі, якія з’явіліся на свет у Паліны Буднікавай з Паўлавіч і Вольгі Лук’янавай з Кіраўска, сталі трэцімі дзецьмі ў сем’ях.
У Таццяны Юркавец са Старых Дваранінавіч нарадзілася чацвёртае дзіця — сынок.
Віншуем усіх матуль і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!