Урачыстая акцыя ўручэння пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь адбылася ў Кіраўску

Паспорта-1

Па традыцыі, у межах Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” 15 сакавіка ў Цэнтры вольнага часу адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь 21 прадстаўніку маладога пакалення Кіраўшчыны. Сярод іх — выдатнікі вучобы, пераможцы і прызёры прадметных алімпіяд, конкурсаў, спаборніцтваў, актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця.

Падтрымаць рабят у гэты важны для іх дзень, раздзяліць з імі важнасць падзеі завіталі старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Антонавіч Буслаў, кіраўнікі раённых структур грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўнікі арганізацый раёна, бацькі.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь азнаменаваў адкрыццё ўрачыстага мерапрыемства.

Паспорта-215 сакавіка — асаблівая дата ў гісторыі нашай суверэннай дзяржавы, адзначылі вядучыя. У гэты дзень, 24 гады таму, была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая стала гарантам свабод і правоў грамадзян. Разам з тым, яна абавязвае кожнага выконваць законы і паважаць правы, свабоды і законныя інтарэсы іншых грама­дзян, нацыянальныя традыцыі, берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну краіны.

Рабят і ўсіх прысутных вітаў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў. У сваёй прамове ён падкрэсліў, што прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь — адно з найважнейшых падзей у сучаснай гісторыі беларускага народа. Краіна атрымала надзейны прававы падмурак, аснову грамадзянскага міру, згоды і адзінства. Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі былі абвешчаны найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы.

Паспорта-3Па словах кіраўніка раёна, нам разам трэба будзе яшчэ шмат чаго зрабіць для павышэння якасці жыцця людзей і далейшага развіцця эканомікі. Поспех у вырашэнні гэтых важнейшых задач залежыць ад кожнага з нас, ад нашай працы, годнага служэння Айчыне. Наш высокі грамадзянскі абавязак — паважаць Канстытуцыю, строга прытрымлівацца яе палажэнняў, павышаць прававую культуру грамадства, адзначыў кіраўнік раёна.
Аляксандр Бутараў уручыў прэміі райвыканкама вучням устаноў сярэдняй, дадатковай адукацыі, якія дабіліся высокіх рэзультатаў у інтэлектуальнай, творчай і спартыўнай дзейнасці за 2017 год: Тэоне Бебурыя і Мацвею Пашкоўскаму — выхаванцам Жыліцкай дзіцячай школы мастацтваў, пераможцам Міжнароднага культурнага праекта «LETOcябры”, узнагароджаным дыпломамі лаўрэатаў І ступені; Ігару Урбановічу — выхаванцу дзіцячай школы мастацтваў горада, пераможцу II Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў “Музыкі святло”, узнагароджанаму дыпломам лаўрэата I ступені і Вадзіму Арцюхову, узнагароджанаму дыпломам лаўрэата II ступені 34 Усерасійскага завочнага вакальнага і музычнага конкурсу для дзяцей і дарослых “Мелодынка”; Івану Балахніну — вучню Мышкавіцкай СШ, узнагароджанаму дыпломам II ступені 19 рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей” у намінацыі “Верш”; Аліне Ермалаевай, Крысціне Лазаравай і Максіму Няйштэтару — вучням Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, узнагароджаным дыпломамі II ступені рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па зімовым мнагаборстве “Здароўе” дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь; Лізавеце Арэшка — вучаніцы Жыліцкай СШ, узнагароджанай дыпломам II ступені рэспубліканскага конкурсу юных паэтаў і празаікаў “Слова ў вокладцы”; Віталю Арлоўскаму — вучню Жыліцкай СШ, узнагароджанаму дыпломам III ступені 27 рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ (праектаў) навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Паспорта-4

Бурнымі апладысментамі было сустрэта выступленне агітбрыгады Жыліцкай СШ. 

Ад імя бацькоўскай грамадскасці віноўнікаў урачыстасці павіншавала і выказала шчырыя пажаданні Ірына Франк. Яна адзначыла, што сёння для рабят вельмі важны дзень. Атрымаўшы пашпарт, яны стануць паўнапраўнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і зробяць першы крок у самастойнае жыццё. Маладым у нашай краіне дадзены вялікія магчымасці, ім застаецца толькі быць актыўнымі і ўпэўнена крочыць па жыцці.
Надышоў урачысты момант уручэння пашпартоў: гэтую ганаровую місію выканаў кіраўнік раёна Аляксандр Бутараў. Кожны з рабят атрымаў таксама выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і кнігу “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь!”.
Да прысутных звярнулася вучаніца СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Ксенія Котава, якая ад імя моладзі Кіраўшчыны запэўніла, што рабяты зробяць усё ад іх залежачае, каб прымножыць багацце роднага краю, а свае веды, працу і сілы аддадуць на тое, каб стаць сапраўднымі гаспадарамі зямлі беларускай і спрыяць росквіту Рэспублікі Беларусь.
Пранікнёна і ўзнёсла ў ходзе мерапрыемства гучалі песні аб сінявокай прыгожай Беларусі, а яскравым акордам мерапрыемства стала песня “Мы завемся — беларусы”, падчас якой у руках рабят луналі флажкі з сімволікай нашай краіны.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.