Узнагароды за добрасумленную службу

Узнагароды  за добрасумленную службу

На ўрачысты сход напярэдадні Дня міліцыі па склаўшайся традыцыі сабраліся супрацоўнікі РАУС, ветэраны міліцэйскай службы Кіраўшчыны.

 

IMG_20180303_121751_1

У райаддзеле міліцыі заўсёды падтрымліваюць сувязь пакаленняў. З нагоды прафесійнага свята намеснік начальніка РАУС Мікалай Назарчук і старшыня ветэранскай пярвічкі Валерый Шахуноў наведалі і павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, падпалкоўніка міліцыі ў адстаўцы Рыгора Бравусава.

IMG_2537

Шэрагу сённяшніх супрацоўнікаў РАУС, а таксама ветэранаў службы за выдатнае выкананне службовых абавязкаў былі ўрачыста ўручаны юбілейныя медалі “100 год міліцыі Беларусі”.

Усіх прысутных шчыра павіншаваў першы намеснік начальніка райаддзела Віктар Кузьменка. Ён нагадаў сабраўшымся аб слаўным шляху беларускай міліцыі, якая з моманту свайго ўтварэння летась перакрочыла свой векавы юбілей. Ва ўмовах сучаснасці сённяшні асабісты састаў райаддзела міліцыі працуе над замацаваннем станоўчых тэндэнцый, назапашанымі і перададзенымі на ўзбраенне былымі супрацоўнікамі, ветэранамі службы, у адрас якіх прагучалі словы шчырай удзячнасці.
Затым адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання супрацоўнікаў РАУС, ветэранаў. Узнагароды ўручылі Віктар Кузьменка, а таксама начальнік Кіраўскага аддзялення Дэпартаменту аховы МУС Рэспублікі Беларусь Генадзь Прышчэп.
Медаль “100 год міліцыі Беларусі” быў ўручаны ветэрану РАУС Міхаілу Курылу, начальніку аддзялення ДАІ міліцыі грамадскай бяспекі Паўлу Ніканаву, начальніку аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Віталю Канавальчыку, начальніку штаба Вячаславу Каранкевічу, міліцыянеру-ва­дзіцелю групы затрымання страявога падраздзялення міліцыі аддзялення Дэпартаменту аховы МУС Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лебедзеву, міліцыянеру страявога падраздзялення міліцыі гэтага ж падраздзялення Вячаславу Міхалапу.
Падзяка Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь аб’яўлена старшаму інспектару-інжынеру групы сродкаў і сістэм Вадзіму Садоўскаму. Граматай Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь узнагароджаны міліцыянер-вадзіцель групы затрымання страявога падраздзялення міліцыі Мікалай Шмаеў, Па­дзяка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь аб’яўлена міліцыянеру-вадзіцелю групы затрымання страявога падраздзялення міліцыі Валерыю Шкрадзюку.
Шэраг ветэранаў службы ўзнагароджаны памятнай манетай “Беларускай міліцыі 100 год”, Ганаровымі граматамі Магілёўскага абласнога Савета ветэранаў, аб’яўлены Падзякі ад абласной ветэранскай арганізацыі. Некалькі супрацоўнікаў узнагароджаны Ганаровымі граматамі райаддзела міліцыі. Былі таксама адзначаны Падзячнымі лістамі былыя супрацоўнікі РАУС.
У гэты ж дзень намеснік начальніка РАУС Мікалай Назарчук і старшыня ветэранскай арганізацыі райаддзела міліцыі Валерый Шахуноў наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, падпалкоўніка міліцыі ў адстаўцы Рыгора Бравусава, які па стане здароўя не прысутнічаў на сходзе. Прадстаўнікі кіраўніцтва райаддзела міліцыі павіншавалі ветэрана службы з прафесійны святам, уручылі памятную манету “Беларускай міліцыі 100 год” і кветкі.
Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024