З поспехам выступілі прадстаўнікі Кіраўшчыне на аглядзе-конкурсе рэспубліканскага фестывалю «Не старэюць душой ветэраны»

Ветераны-пявуны

Фінал абласнога этапа агляду-конкурсу XIV рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” прайшоў у Бялынічах на базе раённага Цэнтра культуры. У мерапрыемстве было задзейнічана каля 40 калектываў і індывідуальных выканаўцаў, у тым ліку прадстаўнікі Кіраўскага раёна. Удзельнікі выступілі ў вакальна-харавым, музычным, харэаграфічным, тэатральным і інструментальным жанрах, а таксама прэзентавалі сваю творчасць на выставе дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва.
Лепшыя выканаўцы, творчыя калектывы, народныя майстры былі адзначаны дыпломамі, граматамі і памятнымі падарункамі.
Дастойна выступілі ў аглядзе-конкурсе кіраўчане, аб гэтым сведчыць значная колькасць узнагарод.
Так, дыплом I ступені ў намінацыі “Вакальна-харавое мастацтва” атрымаў вакальны ансамбль ветэранаў педагагічнай працы “Надзея” (кіраўнік Галіна Спірыдонава) раённага Цэнтра культуры і вольнага часу.
Дыпломам I ступені ўзнагароджана салістка ансамбля “Мілавіца” Мышкавіцкага СДК Валянціна Старавойтава ў намінацыі “Сольныя спевы”.
Шэраг дыпломаў атрыманы нашымі прадстаўнікамі ў намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное і выяўленчае мастацтва”: дыпломы II ступені ўручаны народнаму майстру дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска Алене Якавенка і кіраўніку гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Мышкавіцкага СДК Тамары Ліпоўскай, III ступені — народнаму аматарскаму аб’яднанню “Бадзёрасць” (кіраўнік Ганна Гукава) раённага Цэнтра культуры і вольнага часу, калектыву дэкаратыўна-прыкладной творчасці ветэранаў педагагічнай працы ў саставе Ніны Шкадровіч, Валянціны Сцяпанчанка, Марыі Пятруша, Яўгеніі Герасімовіч.
Марыя Салановіч з Любоніцкага сельскага Дома культуры ўзнагароджана дыпломам “За адраджэнне і захаванне народных традыцый”.
Шчыра віншуем удзельнікаў агляду-конкурсу з дасягнутымі творчымі поспехамі!
На здымку: выступае вакальны ансамбль ветэранаў педагагічнай працы “Надзея” раённага Цэнтра культуры і вольнага часу.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.